Перайсці да зместу

Жанна Мікалаеўна Чарняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанна Мікалаеўна Чарняўская
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 18 ліпеня 1971(1971-07-18) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Жанна Мікалаеўна Чарняўская (18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларуская работніца мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 [1] і 8 склікання.

Нарадзілася 18 ліпеня 1971 года ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[2]. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Замужам, мае дачку.

Зноскі