Жулі Дэпардзьё
Жулі Дэпардзьё | |
---|---|
Julie Depardieu | |
Імя пры нараджэнні | Жулі Дэпардзьё |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1973[1][2] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Жэрар Дэпардзьё |
Маці | Элізабет Дэпардзьё |
Прафесія | актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1994 — па цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0220017 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жулі Дэпардзьё (фр.: Julie Depardieu; 18 чэрвеня 1973) — французская кінаактрыса, дачка знакамітага акцёра Жэрара Дэпардзьё.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жулі Дэпардзье нарадзілася ў сям’і акцёраў Жэрара і Элізабет Дэпардзьё 18 чэрвеня 1973 г. Перад тым як канчаткова выбраць для сябе акцёрскую сцяжыну, Жулі Дэпардзье спачатку вывучала філасофію. У 1994 годзе Жулі знялася ў маленькай ролі разам са сваім знакамітым бацькам у карціне «Палкоўнік Шабер» («Le colonel Chabert»), а затым у Жазе Даян у фільме «Машына» («La machine»). Сустрэча з рэжысёрам была для Жулі лёсавызначальнай, і актрыса знялася ў Даян яшчэ ў некалькіх тэлевізійных карцінах, сярод якіх — знакамітая тэлеверсія «Графа Монтэ-Крыста» («Comte de Monte-Christo») з Жэрарам Дэпардзьё.
У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L’examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.
Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з Джоні Халідэем і Сандрын Кімберлі. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно — Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам Гіёмам у фільме «Заід, мелодыя помсты» ("Zaïde, un petit air de vengeance ") у 2001 годзе.
У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду — «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Жанчыны-агенты (2008)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жулі Дэпардзьё на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Жулі Дэпардзьё Архівавана 19 жніўня 2011. (фр.) на сайце «Французскія актрысы»
- Не гаварыць пра вайну, не бачыць зданяў. Архівавана 6 лютага 2009. Пра фільм «Сямейная таямніца».