Булонь-Біянкур
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Булонь-Біянкур (фр.: Boulogne-Billancourt), або Булонь — камуна ў заходнім прыгарадзе Парыжа. Самы густанаселены прыгарад Парыжа. Раней быў індустрыяльным раёнам, але ў другой палове XX стагоддзя стаў адным з галоўных (нароўні з Дэфансам) месцаў для вядзення бізнесу ў рэгіёне.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1100 годзе на адным з паваротаў Сены з’явілася маленькая вёска пад назвай Менюль-ле-Сен-Клод (фр.: Menuls-lès-Saint-Cloud), населеная галоўным чынам лесарубамі. У лютым 1319 года кароль Філіп V загадаў пабудаваць у гэтай вёсцы царкву, якую змаглі б наведваць парыжане. Яна была пабудавана па ўзоры царквы Нотр-Дам, размешчанай у горадзе Булонь-сюр-Мэр. Пасля заканчэння будаўніцтва царквы назва горада было зменена на Булонь-ля-Пціт (фр.: Boulogne-la-Petite, Маленькая Булонь). Нотр-Дам стаў месцам сталага паломніцтва парыжан, яго нават наведвала Жанна д’Арк. Дарэчы, менавіта ў гонар гэтай царквы атрымаў сваю цяперашнюю назву Булонскі лес, раней ён быў лесам Руўрэ.
1 студзеня 1960 года Парыж быў пашыраны за кошт анексіі суседніх камун. Камуны Аціль і Пасі былі падзелены паміж Парыжам і Булонь-Біянкур.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Булонь-Біянкур — заходні прыгарад Парыжа. На ўсходзе ён мяжуе з XVI акругай Парыжа, на поўначы з Булонскім лесам, з поўдня і захаду абмываецца водамі Сены.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Булонь — адзін з эканамічных цэнтраў Парыжскага рэгіёна. У сферы паслуг занята прыкладна 85 % працоўных месцаў камуны.
Сярод вялікай колькасці розных прадпрыемстваў тут размяшчаюцца офісы і буйных кампаній:
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Нойкёльн (Германія)
Андэрлехт (Бельгія)
Фулхэм (Вялікабрытанія)
Хамерсміт (Вялікабрытанія)
Заандам (Нідэрланды)
Марына (Італія)
Панчава (Сербія)
Ірвінг (ЗША)
Сус (Туніс)
Раанана (Ізраіль)
Гуанг’ян (Кітай)
Знакамітыя землякі[правіць | правіць зыходнік]
- Бертран Бліе — французскі рэжысёр
- Ганна Гавальда (1970) — французская пісьменніца
- Цьеры Лерміт (1952) — французскі акцёр
- Жэрар Ланвен (1950) — французскі акцёр
- Іпаліт Жырардо (1955) — французскі акцёр
- Гаспар Ульель (1984) — французскі акцёр
- Марына Фуа (1970) — французская актрыса
Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Булонь-Біянкур
- Boulogne-Billancourt афіцыйны сайт (фр.)
- Гісторыя горада (фр.)