Забойства Рэйшарда Брукса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

12 чэрвеня 2020 года ў горадзе Атланта 27-гадовы чорнаскуры амерыканец Рэйшард Брукс прыпаркаваў машыну каля рэстарана Wendy's і стаў у ёй чакаць чэргі, каб зрабіць заказ, не выходзячы з машыны. У машыне Брукс, будучы п’яным, заснуў. Хутка туды прыбылі супрацоўнікі паліцыі, што папрасілі таго ад’ехаць, бо ён замінаў праезду машыну па правілах. Потым Рэйшард прайшоў праверку на алкатэстэр, дзк пацвердзілася знаходжанне Брукса ў стане алкагольнага ап’янення. Ён стаў супраціўляцца арышту, пасля чаго адзін з паліцэйскіх дастаў тазер. Мужчына выхапіў яго і паспрабаваў прымяніць супраць аднаго з супрацоўнікаў паліцыі, пасля чаго пачаў бегчы. Паліцыянты адкрылі агонь, тройчы стрэліўшы ў яго. Брукс, які атрымаў два агнястрэльных раненні ў спіну, пасля шпіталізацыі памёр ад страты крыві і пашкоджанні ўнутраных органаў. Па заключэнні судмедэкспертаў Фултана, смерць была гвалтоўнай[1].

Відэа інцыдэнту шырока транслявалася і праглядалася ў інтэрнэце. На наступны дзень пасля забойства пратэстоўцы спалілі рэстаран Wendy's і некалькі аўтамабіляў[2][3][4][5]. Для разгону пратэстоўцаў паліцыя ўжыла слёзатачывы газ[6].

Начальніца паліцыі Атланты Эрыка Шылдс падала ў адстаўку 13 чэрвеня, заявіўшы, што хоча дапамагчы аднавіць давер у грамадстве[7][8].

Гарэт Ролф, які страляў у Брукса, быў звольнены з паліцыі горада. Паліцэйскі Дэвін Бронсан, што таксама ўдзельнічаў у затрыманні, адхілены ад аператыўнай работы.

Пракурор акругі Фултан Пол Говард заявіў, што смерць Рэйшарда Брукса ўяўляецца неабгрунтаванай, а гвалт з боку паліцыі — залішнім[9].

Падзея адбылася на фоне масавых беспарадкаў у ЗША, якія прайшлі пасля гібелі Джорджа Флойда пры яго затрыманні паліцыяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў сітуацыю з гібеллю Рэйшарда Брукса «жахлівай», паабяцаўшы падпісаць 16 чэрвеня ўказ аб рэформе паліцыі[10][11][12][13].

17 чэрвеня Гарэту Ролфу прад’явілі ў наўмысным забойстве і яшчэ 10 абвінавачванняў. Дэвіну Бронсану прад’яўлена 3 абвінавачванні[14][15].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8721163
  2. ANDERSON, RUSS BYNUM and BRYNN. Atlanta police chief resigns after fatal police shooting(недаступная спасылка). WHIO. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  3. WSBTV com News Staff. Rayshard Brooks shooting: Protesters block traffic on Atlanta highway. WJAX. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  4. Washington, Audrey. LIVE UPDATES: Wendy’s where Rayshard Brooks was killed goes up in flames (англ.). WSBTV. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  5. Artemis Moshtaghian, Jay Croft, Paul P. Murphy, Kelly McCleary and Amir Vera. Atlanta officer who fatally shot Rayshard Brooks has been terminated. CNN. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  6. https://www.interfax.ru/world/713060
  7. Siegel, Rachel (2020-06-13). "Atlanta police chief resigns after law enforcement fatally shoots black man". The Washington Post [англійская]. Праверана 2020-06-13.
  8. Osborne, Mark; Hoyos, Joshua (2020-06-13). "Atlanta Police Chief Erika Shields resigns in wake of fatal shooting". ABC News [англійская]. Праверана 2020-06-13.
  9. Власти Джорджии выберут наказание для полицейского, стрелявшего в Брукса
  10. Трамп рассказал о готовящейся реформе полиции
  11. Трамп намерен подписать распоряжение о реформе полиции 16 июня
  12. Трамп пообещал подписать указ о реформе американской полиции 16 июня
  13. Trump to sign police reform executive order on Tuesday
  14. Экс-полицейскому в деле об убийстве Брукса грозит смертная казнь
  15. Бывшему полицейскому в Атланте предъявили обвинения в убийстве Брукса