Закары Куінта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Закары Куінта
Zachary Quinto
Імя пры нараджэнні Закары Джон Куінта
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1977(1977-06-02) (46 гадоў)
Месца нараджэння Пітсбург, Пенсільванія
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 2000 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 0704270
zacharyquinto.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Закары Джон Куінта (англ.: Zachary John Quinto; нарадзіўся 2 чэрвеня 1977 года) — амерыканскі акцёр, які атрымаў вядомасць дзякуючы ролі серыйнага забойцы Сайлара ў серыяле «Героі» і ролі камандора Спока ў фільме 2009 года «Зорны шлях».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Куінта — напалову італьянец, напалову ірландзец.[1] Нарадзіўся ў Пітсбургу, штат Пенсільванія. Скончыў каталіцкую школу ў 1995 годзе і Універсітэт Карнегі-Мелана ў 1999 годзе[2].

На тэлебачанні ўпершыню з'явіўся ў кароткім серыяле «Іншыя» (2000 год). Пазней здымаўся ў такіх хітовых тэлесерыялах, як «CSI», «Дакрананне анёла», «Зачараваныя», «Кліент заўсёды мёртвы», «Лізі Макгуайр» і «Драгнет»[3]. У 2004 годзе ён атрымаў ролю другога плану ў серыяле «24». У ролі Адама Каўфмана Куінта з'яўляўся ў кожным эпізодзе трэцяга сезону гэтага серыяла за выключэннем аднаго. У 2006 годзе Закары стаў здымацца ў сіткаме Торы Спелінг, «So NoTORIous», а таксама ў навукова-фантастычным серыяле «Героі», дзе ён мае ролю серыйнага забойцы Сайлара.

У 2007 годзе Куінта выказаў зацікаўленасць у выкананні ролі маладога Спока ў адзінаццатым фільме з серыі «Зорны шлях»[4]. 26 ліпеня 2007 года было абвешчана, што Куінта зацверджаны на ролю Спока ў чарговым фільме «Зорнага шляху», выхад якога на экраны адбыўся 7 мая 2009 года[5].

Куінта — адкрыты гей, здзейсніў камінг-аўт 17 кастрычніка 2011 года[6].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Insiders: 4/2/06. Роб Оўан. Pittsburgh Post-Gazette.
  2. Спіс выпускнікоў Універсітэта Карнегі-Мелана 1999 года Архівавана 1 студзеня 1996.
  3. Фільмаграфія на сайце IMDb.com
  4. Post-Gazette.com: TV Preview: Pittsburgh native Quinto is face of 'Heroes' villain(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2007. Праверана 12 снежня 2011.
  5. Zachary Quinto Is Spock Архівавана 29 верасня 2007.. Moviehole.net. 25 ліпеня 2007.
  6. Zachary Quinto gay: Star Trek star confirms he is homosexual | Mail Online

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]