Героі (тэлесерыял)
| Героі | |
|---|---|
| англ.: Heroes | |
| | |
| Жанр |
фантастыка драма |
| Стваральнік | Цім Крынг |
| Сцэнарыст | Цім Крынг |
| Рэжысёр |
Грэг Біман Алан Аркуш |
| У ролях |
Хейдэн Панецьер Закары Куінта Джэк Колман Элі Лартэр Сендхіл Рамамурці Эдрыян Пасдар Масі Ока Дэвід Андэрс Крыстэн Бэл Сант'яга Кабрэра Тоні Сайпрэс Дана Дэвіс Ноа Грэй-Кэбі Грэг Гранберг Роберт Непер Джэймс Кайсан Лі Данія Рамірэс Леанард Робертс Крысцін Роўз Майла Венцімілья |
| Кампазітар |
Ліза Коўлмэн Уэндзі Мелвайн |
| Краіна | ЗША |
| Мова | англійская |
| Колькасць сезонаў | 4 |
| Колькасць серый | 78 (спіс эпізодаў[d]) |
| Вытворчасць | |
| Выканаўчы прадзюсар | Цім Крынг |
| Прадзюсар |
Цім Крынг Дэніс Хамер |
| Месца здымак | Лос-Анджэлес |
| Працягласць серыі | 43 хвіл. |
| Студыя | Universal Television[d] |
| Трансляцыя | |
| Тэлеканал |
NBC, GlobalTV (ЗША) БТ (Беларусь) |
| На экранах | 25 верасня 2006 — 8 лютага 2010 |
| Фармат відэа | 16:9 |
| Храналогія | |
| За гэтым ідзе | Heroes Reborn[d] |
| Спасылкі | |
| www.nbc.com/heroes | |
| IMDb | ID 0813715 |
«Героі» (англ.: Heroes) — амерыканскі фантастычны тэлесерыял, створаны Цімам Крынгам, прэм’ера якога адбылася на канале NBC 25 верасня 2006 года. У серыяле распавядаецца гісторыя людзей, якія нічым не вылучаліся сярод астатніх, пакуль у іх не абудзіліся неверагодныя здольнасці: тэлепатыя, уменне лятаць, здольнасць падарожнічаць у часе і прасторы, капіраваць здольнасці іншых, выпраменьваць радыяцыю і шматлікія іншыя. Неўзабаве гэтыя людзі разумеюць, што ім прыгатавана вырашальная роля ў прадухіленні катастрофы, якая можа знішчыць шматлікія мільёны людзей і назаўжды змяніць свет[1].
Пілотная серыя «Герояў» стала самай папулярнай вячэрняй праграмай сярод аўдыторыі ад 18 да 49 гадоў — яе паглядзела 14,3 мільёна гледачоў, і яна атрымала самы высокі рэйтынг для прэм’ернай драмы на NBC за апошнія 5 гадоў[2]. У 2010 годзе, перш чым пачаліся запланаваныя здымкі пятага сезону, серыял быў зачынены з-за нізкіх рэйтынгаў чацвёртага сезону[3]. Серыял быў ганараваны шэрагам ўзнагарод і намінацый, у тым ліку прэміі «Эмі», «Залаты глобус», «Выбар народа», «BAFTA».
Сусветны пракат
[правіць | правіць зыходнік]У сусветным пракаце «Героі» трансліраваліся наступнымі тэлекампаніямі:
| Краіна | Тэлекампанія | Прэм’ера |
|---|---|---|
| NBC | 25 верасня 2006 | |
| Global Television Network | 25 верасня 2006 | |
|
Star World | 31 студзеня 2007 |
| Canal+, TV4 | 7 лютага 2007 (Canal+), 2007 (TV4) | |
| Channel Seven | Люты 2007 | |
| Sci Fi | Люты 2007 | |
| Universal Channel | Сакавік 2007 | |
| Rede Record, Universal Channel | Сакавік 2007 | |
| BBC Two[4], Sci Fi Channel | Ліпень 2007 | |
| TF1 | Лета 2007 | |
| RTL Television | 2007 | |
| TV3 | 2007 | |
| Mediaset | 2007 | |
| TV3 | 12 верасня 2007 | |
| ICTV | 5 лістапада 2007 | |
| Armenia TV Архівавана 22 верасня 2020. | 28 снежня 2007 | |
| СТС, AXN Sci-Fi | 19 студзеня 2008 | |
| Nova Television | 27 лютага 2008 | |
| КТК | 11 верасня 2008 | |
| БТ Архівавана 9 лістапада 2008. | 31 кастрычніка 2008 |
Зноскі
- ↑ NBC.com. Heroes first look. Праверана 29 верасня 2006.
- ↑ NBC Universal Media Village. Heroes debut paces NBC's second Monday win of the new season. Праверана 29 верасня 2006.
- ↑ * Амерыканскі тэлеканал NBC пацвердзіў чуткі пра зачыненне фантастычнага серыяла «Героі» (руск.)
- ↑ Two puts its faith in Heroes на сайце Bbc.co.uk; 23 лістапада 2006 года
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс здольнасцяў персанажаў тэлесерыяла «Героі»
- Спіс серый тэлесерыяла «Героі»
- Спіс персанажаў тэлесерыяла «Героі»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Wiki-энцыклапедыя па серыяле Архівавана 21 лістапада 2008. (англ.)
- Тэлесерыял «Героі» на афіцыйным сайце канала NBC (англ.)
- Напаўафіцыйны сайт «9-я Цуды» ад стваральніка «Герояў», Ціма Крынга (англ.)
- Героі на сайце «AllMovie» (англ.)
- «Героі» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
