Перайсці да зместу

Нешчарда (замак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Замак Няшчорда)

Не́шчарда, паводле Брэжгі — Няшчо́рда — абарончае збудаванне на мысе возера Нешчарда. Размяшчалася за 4 км на паўночны захад ад вёскі Старыца Расонскага раёна.

Узведзена маскоўцамі загада вялікага князя маскоўскага Івана IV пасля захопу Полацка і часткі Полацкага ваяводства ў 1563 годзе.

Пасля вызвалення Полацка ў 1579 годзе, 13 снежня полацкі ваявода Іван Дарагастайскі знянацку атакаваў умацаванне, узяў і спаліў яго. Паводле тагачаснага паведамлення, загінула каля 2000 маскоўцаў з гарнізона.

Цяпер месца, дзе стаяў замак называюць Гарадок. Таксама паблізу знаходзіцца вялікі курган Княжая магіла.