Запрудскі замак
Выгляд
Замак | |
Запрудскі замак | |
---|---|
52°19′50″ пн. ш. 24°34′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Запруды |
Будаўніцтва | XIV—XVII стагоддзі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000427 |
Запрудскі замак — помнік абарончага дойлідства XIV—XVII ст. Размешчаны каля в. Запруды (Кобрынскі раён).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Замак складаўся з палаца (не захаваўся) і абарончых умацаванняў: земляных валоў з частаколам наверсе і вадзяных равоў. У плане равы і валы нагадваюць упісаныя адзін у адзін прамавугольнікі, якія з усходу мелі бакі ў выглядзе паўдуг, што зыходзіліся ў месцы ўезду ў замак. Валы з гэтага боку згладжаныя. Захаваліся валы вышынёй 1,5—2 м і шырынёю у аснове да 4 м. Равы маюць глыбіню да 2,5 м і шырыню каля 5 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), с. 535.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Запрудскі замак на сайце Radzima.org
- Запрудскі замак на сайце Глобус Беларусі (руск.)