Перайсці да зместу

Заходні мост (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходні мост
Каардынаты: 53°53′32″ пн. ш. 27°32′28″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання чыгуначны
Перасякае Маскоўская вуліца
Месца размяшчэння г. Мінск, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 3

Заходні мост (у міжваенны час яго часам называлі Віленскім) — чыгуначны пуцеправод у Мінску. Адзіны захаваны з дарэвалюцыйнага перыяду пуцеправод у горадзе. Першы чыгуначны пуцеправод над Маскоўскай вуліцай.

Пуцеправод у 1897 годзе
Двухпралётны Заходні мост з боку плошчы Мяснікова ў канцы 1940-х гг.

Пасля будаўніцтва Лібава-Роменскай і Маскоўска-Брэсцкай чыгунак Мінск апынуўся разрэзаным на часткі, што выклікала вялікія нязручнасці. Яшчэ да рэвалюцыі былі пабудаваны Бетонны мост і Заходні мост, па якім чыгуначнае палатно прайшло над Маскоўскай вуліцай. Ён быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя, першапачаткова гэта быў аднапралётны стальны мост. Пасля першай рэканструкцыі, у 1930-х гадах з’явіўся другі пралёт.

Заходні мост доўгі час быў ледзь не адзіным праездам з цэнтра ў паўднёвую частку горада без доўгага чакання на пераездзе. Вузкае жарало не спраўлялася з транспартнымі патокамі, таму ўзнікла неабходнасць у новым пуцеправодзе.

Архітэктар М. С. Асмалоўскі ў кнізе «Практыка савецкага горадабудаўніцтва. Мінск» 1952 г. пісаў:

" Скрыжаванне магістралі з чыгункай знаходзіцца на стыку Савецкай і Маскоўскай вуліц. Яно не супадае з новым кірункам Савецкай вуліцы і таксама выканана ў розных узроўнях з пропускам чыгункі над вуліцай па металічным пуцеправодзе. Існы малагабарытны пуцеправод [Заходні мост] і надалей будзе забяспечваць нармальнае размеркаванне транспарту ў складаным вузле вуліц: Маскоўскай, Кальцавой, Мяснікова і Бабруйскай. Для новай трасы Савецкай вуліцы спатрэбіцца новы пуцеправод, будаўніцтва якога будзе ажыццёўлена ў 1952—1955 гадах, прычым чыгунка пройдзе пад вуліцай. Існы ж пуцеправод рэканструюецца шляхам павелічэння габарыту праезду і прылады з кожнага боку спецыяльных праходаў для пешаходнага руху.

"

Пасля трэцяй рэканструкцыі ў 1950-х гадах чыгуначны пуцеправод стаў жалезабетонным трохпралётным.

Зноскі