Перайсці да зместу

Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. С. Асмалоўскі)
Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі
Дата нараджэння 14 (27) студзеня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1977(1977-09-23) (73 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1950)
Партыя
Член у
Горадабудаўнічыя праекты Асмалоўка

Міхаі́л Сцяпа́навіч Асмало́ўскі (14 (27) студзеня 1904, в. Асмолавічы, цяпер Клімавіцкі раён — 23 верасня 1977) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1950).

Скончыў у 1931 годзе Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання. У 19451951 гадах працаваў начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. У 19621977 гадах загадчык кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19471955 гадах.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Кандыдат архітэктуры (1950). Член КПСС з 1929 года.

Працы ў Беларусі: у Мінску — планіроўка жылога масіву Савецкага раёна (1944—1947), праект забудовы Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, з Г. Баданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёскі Лукомль Чашніцкага раёна (1950) і інш.

Адзін з невялікіх мікрараёнаў Цэнтральнага раёна Мінска мае неафіцыйную назву ў гонар архітэктара — Асмалоўка.

  • Минск. — М., 1952
  • Минск: Градостроительство столицы Советской Белоруссии. — Мн., 1952.

Зноскі

  • Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1: А-Афiна. — Мн.: БелСЭ, 1969. — С. 518;
  • Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-i т. Т. 1. А капэла — Габелен. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 206.
  • Осмоловский Михаил Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)