Збеднены ўран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Збеднены ўрануран, які складаецца ў асноўным з ізатопа ўрана-238 (U-238). Прыродны ўран складаецца прыкладна з 99,27% U-238, 0,72% U-235 і 0,0055% U-234. Так як у ядзерных рэактарах і ядзернай зброі выкарыстоўваецца U-235, прыродны ўран пры вытворчасці ядзернага паліва ўзбагачаецца ўранам-235 шляхам падзелу ізатопаў па масе. Пабочны прадукт узбагачэння называецца збедненым уранам; асноўная частка радыеактыўных ізатопаў (U-235 і U-234) здабываецца на этапе ўзбагачэння, і збеднены ўран нават менш радыеактыўны, чым уранавая руда (перыяд паўраспаду U-238 — 4,5 мільярда гадоў). Доза вонкавага апраменьвання ад збедненага ўрану складае каля 60 адсоткаў таго, што дае прыродны ўран той жа масы.

Збеднены ўран знаходзіць прымяненне з-за высокай шчыльнасці (19,1 г/см³, для параўнання ў жалеза 7,8 г/см³), а таксама вялікага перасеку захопу нейтронаў. Ён выкарыстоўваецца ў якасці процівагі ў канструкцыях самалётаў і ракет, радыяцыйнай абароны ў медыцынскай прамянёвай тэрапіі і ў абсталяванні прамысловай радыёграфіі, а таксама кантэйнераў, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі радыеактыўных матэрыялаў. Ваенная прамысловасць выкарыстоўвае яго для вытворчасці камбінаванай брані і бранябойных падкаліберных снарадаў.

У шэрагу ваенных канфліктаў шырока ўжываліся боепрыпасы, начыненыя ім. Так, напрыклад, УС ЗША выкарыстоўвалі збеднены ўран ў вайне ў Персідскім заліве[1], аперацыі «Саюзная сіла»[2], інтэрвенцыі ў Лівіі[3]. У сувязі з тым, што рэчыва таксічна і аказвае згубнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека, яго прымяненне крытыкавалася.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гудков С.В., Черников А.В., Брусков В.И. Химическая и радиационная токсичность соединений урана // Российский химический журнал : журнал. — 2014. — Т. LVIII, № 3,4. — С. 73-82.