Аперацыя «Саюзная сіла»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Узброены AGRESIJA Аперацыя «Саюзная сіла» (англ.: Operation Allied Force) — ваенная аперацыя блока НАТА супраць Саюзнай Рэспублікі Югаславія ў перыяд з 24 сакавіка па 10 чэрвеня 1999 г, якая прывяла да вываду югаслаўскіх войскаў з тэрыторыі края Косава і Мятохія і да пераходу края пад кантроль сіл НАТА.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

  • 28 сакавіка 1989 сербскі парламент, парушаўшы югаслаўскую канстытуцыю 1974 г, адмяніў аўтаномію правінцыі Косава.
  • У 1989—1990 гадах у межах «Антыбюракратычнай рэвалюцыі» па ініцыятыве Слабодана Мілошавіч былі распушчаны парламент і ўрад Косава. Амаль усе албанцы былі звольнены з дзяржаўных устаноў.
  • Верасень 1991: падчас распаду Югаславіі пасля таемнага рэферэндуму была абвешчана «Рэспубліка Косава», якую прызнала толькі Албанія. Ствараліся ценявыя структуры ўлады. З тых часоў албанцы пасіўным супрацівам імкнуліся прыцягваць увагу сусветнай супольнасці.
  • У 1992 годзе албанцы Косава абралі пісьменніка Ібрагіма Ругова ў прэзідэнты Рэспублікі Косава. Быў абраны таксама парламент, які так і непрыступіў да працы. Прызначаны Ругавым урад працаваў з-за мяжы.
  • Падчас Баснійскай вайны 1995 г. авіяцыя НАТА ўпершыню зрабіла моцныя паветраныя ўдары (у рамках аперацыі «Deliberate Force») для прызнання баснійска-сербскім войскам ахоўнай зоны ААН. У выніку быў дасягнуты Дэйтанскі дагавор і размяшчэнне войскаў НАТА ў Босніі. Мірнае супраціўленне ў Косаве албанцам здаваўся безвыніковым, і Войска Вызвалення Косава перайшло да ўзброенага дужання.
  • Верасень—кастрычнік 1997: албанцы Косава байкатавалі выбары ў парламент Сербіі, адбыліся цяжкія сутыкненні паміж албанцамі і сербскай паліцыяй у Косава. У прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах «Рэспублікі Косава» Ругова быў пацверджаны ў пасадзе.

Югаслаўскія ўлады, прэзідэнт Слабодан Мілошавіч былі абвінавачаны ў этнічных чыстках падчас грамадзянскай вайны на поўдні Сербіі, якія мелі месца абапал (і югаслаўскага войска, і паўстанцкага руху Войска Вызвалення Косава). Інфармацыя адносна сотняў тысяч забітых жыхароў застаецца супярэчлівай — пра што сведчаць выкрыцці пахаванняў міжнароднымі экспертамі. Прычынай эскалацыі супрацьстаяння сталі этнічныя канфлікты паміж сербамі і албанцамі.

Пасля пачатку ваенных дзеянняў блок НАТА запатрабаваў вывесці сербскія войскі з сербскай аўтаномнай вобласці Косава і Мятохія, галоўным чынам населяннай албанцамі, а таксама размясціць войска НАТА на тэрыторыі Косава і Мятохіі, гэта значыць на тэрыторыі Югаславіі. Югаславія не выканала ўльтыматум.

Ход аперацыі (сакавік—чэрвень)[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнай падставай пачатку ваенных дзеянняў было абвешчана прысутнасць сербскіх войскаў на тэрыторыі края Косава і Мятохія. На працягу сакавіка, красавіка, мая, чэрвеня 1999 г. Войскі НАТА праводзілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Сербіі. Асноўную частку ваеннай аперацыі складала ўжыванне авіяцыі для бамбарзіроўкі стратэгічных ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў на тэрыторыі Сербіі. Колькасць задзейнічаных самалётаў перавышала 500 адзінак. Авіаналетам былі падвергнуты ваенныя стратэгічныя аб'екты ў буйных гарадах Югаславіі ўключаючы сталіцу — Бялград.

Авіяносец «Тэадор Рузвельт» у Адрыятычным моры
  • 28 сакавіка — уначы, Біл Клінтан пасля нарады з кіраўнікамі Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і Італіі пацвердзіў дазвол узмацніць ваенныя ўдары па Югаславіі.[1] Авіяцыя НАТА вырабіла кропкавыя ўдары па ваенна-стратэгічным аб'ектам у прыгарадах Бялграда.
  • 1 красавіка — войска Югаславіі захоплівае на сваёй тэрыторыі трох амерыканскіх салдат.
  • 3 красавіка — авіяўдарам НАТА па Бялградзе разбуранны будынак Міністэрствы ўнутраных спраў Сербіі і Югаславіі.
  • 5 красавіка — 12 загінула і звыш 40 паранена падчас бамбарзіроўкі аб'ектаў у цэнтры Алексінаца
  • 10 красавіка — абстраляны завод «Застава».
  • 12 красавіка — ударам натаўскага самалёта F-15E знішчаны пасажырскі цягнік, які прахадзіўшы па мосце (пілот меў загад разбурыць мост). Салана апраўдвае памылку пілота.
  • 21 красавіка — НАТА наносіць удар па асабістай рэзідэнцыі Мілошавіча і штаб-кватэры Сацыялістычнай партыі Сербіі.
  • 23 красавіка — авіяўдар па белградскім тэлецэнтры.
  • 24 красавіка — НАТА прымае рашэнне аб эмбарга пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Югаславію.
  • 30 красавіка — НАТА наносіць удар па будынку Генштаба югаслаўскага войска і Міністэрству абароны Югаславіі.
  • 2 мая — НАТА наносіць удар па энергацэнтру ў Абрэноваце. Большасць гарадоў Югаславіі застаецца без святла.
  • 4 мая — Балгарыя падае НАТА сваю паветраную прастору для ўдараў па Югаславіі.
  • 7 мая — авіяўдар па горадзе Ніш. Высокадакладнай ракетай знішчана пасольства Кітая ў Бялградзе
  • 10 чэрвеня — прынятая Рэзалюцыя СБ ААН № 1244 (1999)
  • 12 чэрвеня — увод сухапутных войскаў НАТА на тэрыторыю Сербіі
  • 20 чэрвеня — югаслаўскія войскі пакідаюць Косава і Мятохію

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Разбураны будынак у Бялградзе
  • Улічваючы бамбаванні прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, аб'ектаў вода- і электразабеспячэння, гэта ледзь не прывяло да экалагічнай катастрофы на Балканах.[2]
  • У Косава і Мятохіі ўлада перайшла да касавараў, да Войска Вызвалення Косава.
  • 2,5 млн грамадзян засталіся без якіх-небудзь прыбыткаў і сродкаў да існавання
  • Працы пазбавілася каля 600 тысяч чалавек.
  • 17 лютага 2008 года Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі
  • Колькасць кантынгенту KFOR (НАТА) на канец 2007 г. — 19 тысяч чалавек[3]

Ахвяры сярод грамадзянскага насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Загінула каля 500 грамадзянскіх асоб, уключаючы этнічных албанцаў.[4]

Шкода экалогіі[правіць | правіць зыходнік]

Kosovo uranium NATO bombing1999.png

НАТА бамбавала нафтаперапрацоўчыя і нафтахімічныя заводы, што прывяло да некаторага парушэння экалагічнага балансу і забруджванню навакольнага асяроддзя.

Эканамічная шкода[правіць | правіць зыходнік]

Агульная шкода, нанесены прамысловым і транспартным аб'ектам, ацэньваецца ў 1 млрд долараў.

Пашкоджанні нанесеныя аўтадарожнай і чыгуначнай сеткі краіны, некаторыя масты і дарогі былі разбураны.

Бамбаванні НАТА пашкодзілі мноства гаспадарчых аб'ектаў.[5]

Просьба Югаславіі аб прыняцці ў саюз Расіі і Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адразу пасля пачатку агрэсіі 1999 г. парламент Саюзнай Рэспублікі Югаславіі, атакаванай войскамі НАТА, прагаласаваў за далучэнне рэспублікі да саюза Расіі і Беларусі.

Расійскі парламент на экстраным паседжанні цалкам падтрымаў сваіх сербскіх калегаў, парэкамендаваўшы прэзідэнту Барысу Ельцыну і ўраду неадкладна пачаць падрыхтоўку да гэтага працэсу. Барыс Ельцын гэты працэс заблакаваў. У Беларусі просьба абышлася толькі размовамі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.explan.ru/archive/1999/14/s1.htm
  2. http://www.uralhimprom.com/company/archive/news_17.html
  3. http://www.dw-world.de/dw/article/0,,2993997,00.html
  4. http://www.hrw.org/reports/2000/nato/Natbm200-01.htm
  5. http://www.kosovo.ws/archive/destrlist.htm

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:ААН на тэрыторыі былой Югаславіі