Зброя адплаты (апавяданне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зброя адплаты
руск.: Оружие возмездия
Жанр апавяданне
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1990

«Зброя адплаты» (руск.: «Оружие возмездия») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1990 годзе.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Назва апавядання ўзята з шэрагу праектаў нацысцкай Германіі пад агульнай назвай «Зброя адплаты» па распрацоўцы новага віду зброі для пералому ходу Другой сусветнай вайны. У пачатку пералічваюцца розныя праекты, якія існавалі, а затым апавяданне пераходзіць ў вобласць змрочнай фантастыкі, як саюзнікі шукалі зброю адплаты, як Сталін выкарыстаў у адносінах да англічан і амерыканцаў блатныя пагрозы, падазраючы падман і гэтак далей.

Гэтак жа як і ў жыцці, ніякай зброі знойдзена не было. Але аўтар сцвярджае, што на самой справе зброz існавала і нават была выкарыстана, а менавіта псіхалагічная зброя ў выглядзе чутак пра грозную зброю адплаты: «са з’яўленнем і распаўсюджваннем чутак пра зброю адплаты яна ўзнікае сама»[1]. Пад канец аўтар закранае вынікі прымянення зброі супраць СССР, «хоць можна абыйсціся і без слоў, тым больш, што яны горкія і не новыя». Каб убачыць вынікі дзеяння зброі, дастаткова падысці да акна раніцай на дыбачках, злёгку адхіліць штору і вызірнуць у акно.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Дадзенае апавяданне Пялевіна складае пэўны цыкл разам з апавяданнямі «Рэканструктар (Аб даследаваннях П. Стэцюка)», «Адкрыццё Крэгера (камплект дакументацыі)» і «Музыка са слупа», сюжэты якіх пераклікаюцца. У прыватнасці, у «Зброі адплаты» згадваецца п’яны набліжаны да Сталіна, які страляе ў маршала «сталёвай апераны іголкай з духавой трубкі». Гэта яўная адсылка да «Рэканструктара», дзе ролю Сталіна адзін час выконвалі тры сабутэльніка, галоўнай зброяй якіх была трубка з атручанымі іголкамі. У «Зброі адплаты» таксама цытуецца выдуманая кніга «Памяць вогненных гадоў» П. Стэцюка (апавяданне «Рэканструктар» з’яўляецца псеўдпрэцензіяй на гэтую кнігу)[1].

Наратор «Зброі адплаты» як і ў «Рэканструктары» выказваецца пра кнігу «Памяць вогненных гадоў» прыніжальна. Гэту кнігу ён называе малацікавай, паказвае на «бесцырымонны тон і неразумныя абагульненні П. Стэцюка», але ў той жа час адзначае, што некаторыя яго думкі могуць быць цікавымі. Працытаваны фрагмент кнігі «Памяць вогненных гадоў» ўяўляе сабой квінтэсенцыю ідэі апавядання «Зброя адплаты»: «Рэальнасць словам надаюць людзі». Пялевін наўмысна дыстанцуецца ад твора, іронізуючы над тэкстам, і, такім чынам, зніжаючы пафас напісанага[1].

У гэтым апавяданні «зброя помсты» канструюецца з мноства метафар, хоць першапачаткова фізічна адсутнічае. Аднак яна пачынае сябе праяўляць ў выніку калектыўнай веры. Існуючы толькі ў свядомасці людзей, гэта зброя пачынае выконваць сваю функцыю — разбураць або змяняць рэальнасць. Разважаючы пра прынцыпы раўнавагі, наратор прыводзіць прыклад са свечкай і люстэркам: калі нейкім чынам змясціць у люстэрка адлюстраванне свечкі, то яна павінна матэрыялізавацца перад люстэркам. Аднак зрабіць гэта немагчыма. Прапаганда аднак спообна стварыць сімулякр, які ў выніку спародзіць і яго «адлюстроўваемае», гэта значыць арыгінал[1].

Публікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне ўпершыню было апублікавана ў зборніку фантастыкі «Музей чалавека» (1990)[2]. Яно таксама ўвайшло ў зборнік «Сіні ліхтар» (1991).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]