Віктар Алегавіч Пялевін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Пялевін)
Jump to navigation Jump to search
Віктар Алегавіч Пялевін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лістапада 1962(1962-11-22)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі
Гады творчасці 1989 — цяп. час
Жанр проза
Мова твораў руская
pelevin.nov.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Віктар Алегавіч Пялевін (руск.: Виктор Олегович Пелевин; нар. 22 лістапада 1962, Масква, СССР) — рускі пісьменнік, эсэіст, аўтар культавых раманаў 1990-х гадоў: «Амон Ра», «Чапаеў і Пустэча» і «Generation „П“». Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, сярод якіх «Малы Букер» (1993), «Нацыянальны бестселер» (2004), «Вялікая кніга» (2010, 3-е месца), прэмія Андрэя Белага (2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 лістапада 1962 года ў Маскве ў сям'і Алега Анатольевіча Пялевіна, выкладчыка ваеннай кафедры МДТУ імя М. Э. Баўмана, у мінулым — кадравага афіцэра СПА, і Зінаіды Сямёнаўны Пялевінай (дзявочае прозвішча Яфрэмава), якая працавала загадчыцай аддзелам у адным з цэнтральных гастраномаў[5]. Сям'я Пялевіных учатырох (разам з бабуляй) жыла ў камунальнай кватэры, у вялікім пакоі з высокімі столямі, у доме на Цвярскім бульвары, пазней пераехала ў асобную трохпакаёвую кватэру ў раёне Паўночнае Чартанава[6].

У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу № 31 з англійскім ухілам (цяпер гімназія ім. Капцовых № 1520). Гэтая школа знаходзілася ў цэнтры Масквы, на вуліцы Станіслаўскага (цяпер Лявонцьеўскі завулак), лічылася прэстыжнай. Пасля школы паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут (МЭІ) на факультэт электрыфікацыі і аўтаматызацыі прамысловасці і транспарту, які скончыў у 1985 годзе. У красавіку таго ж года Пялевін быў прыняты на пасаду інжынера кафедры электрычнага транспарту МЭІ. Згадвалася таксама, што ён служыў у арміі, у Ваенна-паветраных сілах, аднак гады яго службы невядомыя[7][8][9][10].

У 1987 годзе (па іншым дадзеным — у красавіку 1985 года) паступіў у вочную аспірантуру МЭІ, у якой правучыўся да 1989 года (дысертацыю, прысвечаную праекту электрапрывада гарадскога тралейбуса з асінхронным рухавіком, не абараняў)[7][10].

В 1989 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, на завочное аддзяленне (семінар прозы Міхаіла Лабанава)[7][9][11]. Аднак і тут ён правучыўся нядоўга: у 1991 годзе яго адлічылі. Па прызнанні самога пісьменніка, вучоба ў Літаратурным інстытуце нічога яму не дала.

У час вучобы ў Літаратурным інстытуце Пялевін пазнаёміўся з маладым празаікам Альбертам Егазаравым і паэтам (пазней — літаратурным крытыкам) Віктарам Куллэ. Егазараў і Куллэ заснавалі сваё выдавецтва (спачатку яно называлася «Дзень», затым «Крумкач» і «Міф»), для якога Пялевін, як рэдактар, падрыхтаваў трохтомнік амерыканскага пісьменніка і містыка Карласа Кастанеды[9].

З 1989 па 1990 год працаваў штатным карэспандэнтам часопіса «Face to Face». Акрамя таго, у 1989 годзе ён пачаў працаваць у часопісе «Навука і рэлігія», дзе рыхтаваў публікацыі па ўсходняму містыцызму. У тым жа годзе ў «Навуцы і рэлігіі» было апублікавана апавяданне Пялевіна «Вядзьмак Ігнат і людзі» (у Інтэрнэце можна знайсці таксама інфармацыю, што першае апавяданне пісьменніка было апублікавана ў часопісе «Хімія і жыццё» і называлася «Дзед Ігнат і людзі»)[7][8][9][11].

У 1991 годзе выпускае першы зборнік апавяданняў «Сіні ліхтар»[12]. Спачатку кніга не была заўважана крытыкамі, аднак праз два года Пялевін атрымаў за яе Малую букераўскую прэмію.

У сакавіку 1992 года ў часопісе «Сцяг» быў апублікаваны раман Пялевіна «Амон Ра», які прыцягнуў увагу літаратурных крытыкаў, а ў 1993 годзе атрымаў прэміі «Інтэрпрэскон» і «Залаты слімак». У красавіку 1993 года ў тым жа часопісе быў апублікаваны наступны раман Пялевіна — «Жыццё насякомых»[7][11].

У 1993 годзе Пялевін апублікаваў у «Незалежнай газеце» эсэ «Джон Фаўлз і трагедыя рускага лібералізму». Гэтае эсэ, якое было адказам пісьменніка на неўхваляльную рэакцыю некаторых крытыкаў на яго творчасць, пасля стала згадвацца ў СМІ як «праграмнае». У тым жа годзе Пялевін быў прыняты ў Саюз журналістаў Расіі.

У 1996 годзе ў часопісе «Сцяг» быў апублікаваны раман Пялевіна «Чапаеў і Пустэча». Крытыкі гаварылі аб ім як аб першым у Расіі «дзэн-будысцкім» рамане, сам жа пісьменнік называў гэты свой твор «першым раманам, дзеянне якога адбываецца ў абсалютнай пустэчы»[13]. Раман атрымаў прэмію «Вандроўнік-97», а ў 2001 годзе ўвайшоў у кароткі спіс адной з найболей прэстыжных у свеце прэмій — Дублінскай літаратурнай прэміі (International IMPAC Dublin Literary Award)[14].

У 1999 годзе выйшаў «саркастычны і настальгічны» раман Пялевіна «Generation П». Ва ўсім свеце было прададзена больш 3,5 мільёнаў экзэмпляраў рамана, кніга атрымала шэраг прэмій, у прыватнасці, «Бронзавы слімак» і нямецкую літаратурную прэмію імя Рыхарда Шонфельда, і набыла статус культавай[15][7].

У 2001 годзе апублікаваў філасофскае эсэ «Падземнае неба», прысвечанае загадкаваму і таямнічаму свету Маскоўскага метрапалітэна, яго змрочным легендам і містычнай сувязі з рэлігійнай спадчынай антычнасці.

У 2003 годзе, пасля пяцігадовага перапынку ў публікацыях, выйшаў зборнік «Дыялектыка пераходнага перыяду. З ніадкуль у нікуды» («DПП. NN»), за які пісьменнік атрымаў прэмію Апалона Грыгор'ева у 2003 годзе і прэмію «Нацыянальны бестселер» у 2004 годзе. Акрамя таго, «DПП (NN)» увайшоў у кароткі спіс прэміі Андрэя Белага за 2003 год[16].

У 2004 годзе быў выдадзены шосты раман «Свяшчэнная кніга ваўкалака».

У 2006 годзе выдавецтва «Эксма» выдала раман «Empire V», які ўвайшоў у кароткі спіс прэміі «Вялікая кніга». Тэкст «Empire V» з'явіўся ў інтэрнэце яшчэ да публікацыі рамана. Прадстаўнікі «Эксма» сцвярджалі, што гэтае адбылося ў выніку крадзяжу, аднак некаторыя меркавалі, што гэта быў маркетынгавы ход выдавецтва[17][18][19].

У кастрычніку 2009 года выйшаў раман «t». Аўтар кнігі стаў лаўрэатам пятага сезона Нацыянальнай літаратурнай прэміі «Вялікая кніга» (2009—2010, трэці прыз) і стаў пераможцам чытацкага галасавання[20].

У снежні 2011 года выдаў у выдавецтве «Эксма» раман «S.N.U.F.F.». У лютым наступнага года гэты твор атрымаў прэмію «Электронная кніга» у намінацыі «Проза года».

У сакавіку 2013 года выйшаў адзінаццаты раман Пялевіна «Бэтмен Апола», які з'яўляецца працягам «Empire V»[21].

Затым выходзілі раманы «Любоў да трох цукербрынаў» (2014), «Наглядчык» (2015), «Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі» (2016).

У 2017 годзе выйшаў раман «iPhuck 10», які атрымаў Прэмію Андрэя Белага.

У 2018 годзе выйшаў раман «Таемныя віды на гару Фудзі».

У жніўні 2019 года выйшла кніга «Мастацтва лёгкіх дотыкаў». Кніга ўключае у сябе тры аповесці, адна з якіх працягвае падзеі папярэдняга рамана «Таемныя віды на гару Фудзі».

У жніўні 2020 года быў апублікаваны раман «Непераможнае Сонца»[22].

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Як адзначалі СМІ, Пялевін вядомы тым, што не ўваходзіць у «літаратурную тусоўку», не з'яўляецца на публіцы, вельмі рэдка дае інтервью і аддае перавагу зносінам у інтэрнэце. Усё гэтае стала падставай для розных чутак: сцвярджалася, напрыклад, што пісьменнік наогул не існуе, а пад імем «Пялевін» працуе група аўтараў ці камп'ютар. Напрыклад, Аляксандр Гардон у праграме «Закрыты паказ» (эфір 17.02.2012) выразіў сумненне ў самым існаванні такога чалавека, як пісьменнік Пялевін. Аднак пазней былі выяўленыя людзі, якія непасрэдна ведалі Пялевіна: яго аднакласнікі, аднакурснікі, выкладчыкі, калегі, а рэжысёр Барыс Караджаў зняў дакументальны фільм «Пісьменнік П. Спроба идэнтыфікацыі», у аснове якога ляжаць расказы людзей, асабіста знаёмых з пісьменнікам. У маі 2011 года з'явілася інфармацыя, што Пялевін будзе асабіста прысутнічаць на цырымоніі ўручэння прэміі «Супер нацбест». Асабліва адзначалася, што гэтае павінна было быць першае з'яўленне пісьменніка на публіцы. Але, насуперак чаканням, Пялевін на цырымонію не прыйшоў[23][24][25].

Пісьменнік Дзмітрый Быкаў сцвярджаў, што бачыў Пялевіна апошні раз 12 гадоў назад, пры гэтым, дзе жыве пісьменнік, ніхто не ведае дакладна, «таму што Пялевін жыве ў астрале»[26].

Пялевін, як мяркуецца, не жанаты. Па дадзеным на пачатак 2000-х гадоў, ён жыў у Маскве, у раёне Чартанава. Ніякіх асабовых акаўнтаў у сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, LiveJournal, ВКонтакте і т. п.) ніколі не меў і не мае[27].

У Віктара Пялевіна няма і ніколі не было дагавораў, якія б абавязвалі яго публікаваць новыя кнігі з фіксаванай перыядычнасцю ці друкаваць іх у якім-небудзь канкрэтным расійскім выдавецтве[28].

СМІ ўказвалі, што Пялевін часта бывае на Усходзе: напрыклад, ён быў у Непале, Паўднёвай Карэі, Кітаі і Японіі. Па сведчанням людзей, якія ведаюць пісьменніка асабіста, сваё захапленне будызмам Пялевіну атрымоўваецца спалучаць з практычнасцю ў адносінах да «грашовых пытанняў»[29]. Пялевін неаднаразова падкрэсліваў: нягледзячы на тое, што яго героі ўжываюць наркотыкі, сам ён наркаманам не з'яўляецца, хоць у маладосці і эксперыментаваў з рэчывамі, якія змяняюць свядомасць[23].

У снежні 2018 года СМІ паведамілі, што пісьменнік Віктар Пялевін зарэгістраваўся у рэестры індывідуальных прадпрымальнікаў у тэрытарыяльным упраўленні Пенсіённага фонду ў Паўночным Чартанава[26].

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданні[правіць | правіць зыходнік]

Аповесці[правіць | правіць зыходнік]

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя крытыкі, апроч будысцкіх матываў, адзначалі схільнасць Пялевіна да постмадернізма і абсурдызма. Згадваўся таксама і ўплыў на творчасць пісьменніка эзатэрычнай традыцыі і сатырычнай навуковай фантастыкі[30].

Кнігі Пялевіна перакладзены на асноўныя мовы свету, у тым ліку японскую і кітайскую. French Magazine уключыў Пялевіна ў спіс 1000 самых уплывовых дзеячаў сучаснай культуры. Па выніках апытання на сайце OpenSpace.ru у 2009 годзе Пялевін быў прызнаны самым уплывовым інтэлектуалам Расіі[31][32][33].

Зноскі

  1. Viktor Pelevin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Viktor PELEVINE // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Viktor O. Pelevin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120925354 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. Балуева А. Виктор Пелевин: «Снимаюсь только 30 секунд и в очках!»
  6. Виктор Пелевин в программе «Главный герой», часть 1/2 — YouTube
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Виктор Олегович Пелевин. Биографическая справка
  8. 8,0 8,1 Анна Балуева, Мария Мятнова. Ядовитый мальчик Пелевин
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 Григорий Нехорошев. Настоящий Пелевин
  10. 10,0 10,1 Виктор Пелевин: Оргазмы человека и государства совпадают!
  11. 11,0 11,1 11,2 Огрызко В. В. Самый загадочный писатель // Литературная Россия. — 21.10.2005. — № 42.
  12. Синий фонарь : [рассказы] — Виктор Пелевин 
  13. Немцы экранизируют роман Пелевина «Чапаев и пустота»
  14. World’s richest fiction prize reveals shortlist
  15. Известному российскому писателю-сатирику Виктору Пелевину присуждена немецкая литературная премия имени Рихарда Шенфельда. (руск.) . Эхо Москвы. Праверана 25 лютага 2020.
  16. Премия Андрея Белого-2003. — Журнальный зал. — Версия от 19.03.2012
  17. Издательство «ЭКСМО» сообщает о краже текста нового романа Виктора Пелевина
  18. Анна Наринская. Роман Виктора Пелевина вышел из-под печати
  19. Наталья Кочеткова. Писатель Виктор Пелевин: «Вампир в России больше чем вампир»
  20. Итоги (сезон 2009—2010). — Сайт премии «Большая книга». — Версия от 19.03.2012
  21. Премьера «Бэтмана Аполло» в магазинах «Москва» (руск.) . eksmo.ru. Праверана 19 студзеня 2018.
  22. ТАСС
  23. 23,0 23,1 Наталья Кочеткова. Писатель Виктор Пелевин: «Олигархи работают героями моих книг»
  24. Писатель П. Попытка идентификации. Культура.РФ. Праверана 13 мая 2018.
  25. Павел Зайцев. Счастье от «Греха»
  26. 26,0 26,1 «Новая газета»: Писатель Виктор Пелевин стал индивидуальным предпринимателем
  27. Контакты // Сайт творчества В. О. Пелевина
  28. Пелевин Виктор Олегович. Праверана 1 лютага 2021.
  29. Leo Kropywiansky. Victor Pelevin. — BOMB Magazine, 01.03.2002. — № 79/Spring 2002
  30. Д. В. Нечепуренко. Религиозно-Философский Подтекст Произведений В. О. Пелевина // Язык. Культура. Коммуникации. — 2016. — Вып. 2 (6). — С. 30. — ISSN 2410-6682.
  31. Самым влиятельным интеллектуалом России признан Виктор Пелевин // OpenSpace.ru
  32. Prospect’s poll gains a Russian outpost. Prospect (20 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 21 жніўня 2011.
  33. Издатели поздравляют Виктора Пелевина с 45-летием

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пелевин, Виктор Олегович // П — Пертурбационная функция. — 2014. — С. 537. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 25). — ISBN 978-5-85270-362-0.
  • Беневоленская Н. П. «Ника» В. Пелевина. — СПб.: СПбГУ, 2008. — 94 с. — (Текст и его интерпретация; вып. 7).
  • Генис А. А. Феномен Пелевина // Общая газета. — 1999. — № 19.
  • Нечепуренко Д. В. О философских предпосылках и цели творчества В. О. Пелевина // Вестник Челябинского государственного университета. — Челябинск: ЧелГУ, 2011. — Вып. 53, № 11 (226). — С. 95—98.
  • Полотовский С. А., Козак Р. В. Пелевин и поколение пустоты. — М.: Манн, Иванов и Фербер, 2012. — 232 с. — ISBN 978-5-91657-304-6.