З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Званочак раскідзісты Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Званочак раскідзісты
Міжнародная навуковая назва
Campanula patula L. , 1753
Званочак раскідзісты [ 1] (Campánula pátula ) — расліна; від роду Званочак (Campanula ) сямейства Званочкавыя (Campanulaceae ).
Званочак раскідзісты, званочкі, калакольчыкі[ 1] , дзванкі, лянок[ 2] [ 3] , гарлачыкі, званкі лугавыя, званок[ 2] [ 4] [ 5] , званок[ 6] , дрэма[ 2] .
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Званочак раскідзісты — травяністая двухгадовая расліна, дасягае ў вышыню 50—70 см. Сцябло прамое. Лісце — вузкаланцэтнае, цёмна-зялёнага колеру, бліскучае.
Кветкі — сіне-фіялетавага колеру, часам белага, буйныя, дасягаюць да 3 см у даўжыню, сабраны ў друзлыя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка .
Званочак раскідзісты — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Даларна (руск.) ( бел. [ 7] .
Зноскі
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 29. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ а б в Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ З. Верас . Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік . — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса », Друкарня С. Бэкэра, 1924.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
↑ Svenska landskapsblommor (шведск.) . Naturhistoriska riksmuseet (17 снежня 1996). Архівавана з першакрыніцы 29.09.2017. Праверана 04.04.2018.