Двухгадовыя расліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Двухгадо́выя расліны — травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх працягваецца 2 вегетацыйных перыяды.

У першы год жыцця ў такіх раслін развіваюцца вегетацыйныя органы (карані, сцябло, лісце). На другі год акрамя таго развіваюцца кветкі і плады.

Двухгадовымі раслінамі, напрыклад, з’яўляюцца морква пасяўная (Daucus sativus), капуста агародная (Brassica oleracea), буракі звычайныя (Beta vulgaris), баркун лекавы (Melilotus officinalis), лопух вялікі (Arctium lappa), татарнік калючы (Onopordum acanthium), асліннік двухгадовы (Oenothera biennis).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]