Згуртаванне беларускай шляхты
Выгляд
Згуртаванне Беларускай Шляхты | |
---|---|
Тып | арганізацыя |
Заснаванне | 1988 |
Скасавана | 2000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Вялікі маршалак, Ганаровы маршалак |
Сайт | www.nobility.by |
Згуртаванне Беларускай Шляхты, ЗБШ — грамадска-патрыятычная і навукова-культурная добраахвотная арганізацыя асоб шляхецкага стану. Існавала з 1988 г., юрыдычна заснаваная 1 лістапада 1992 г. на 1-м (Устаноўчым) Сойме ў Мінску. Афіцыйна спыніла дзейнасць у маі 2000 года[1].
- Вышэйшы орган — Сойм, паміж соймамі — Найвышэйшая Рада.
- Выканаўчыя органы: Галоўны сакратарыят і сакратарыяты на месцах. Мае тэрытарыяльныя філіялы, кіруючы орган — соймік.
- Апошнім Вялікім маршалакам быў Анатоль Пятровіч Грыцкевіч, Ганаровым маршалакам — граф Андрэй-Станіслаў Цеханавецкі.
- Асноўныя мэты ЗБШ: аб'яднанне і згуртаванне асоб шляхецкага стану на падставе агульных інтарэсаў, усебаковае вывучэнне, захоўванне, адраджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай духоўнай і матэрыяльнай культуры.
- Выдавала часопіс «Годнасць».
- Працуе форум.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Згуртаванне беларускай шляхты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1996. С. 437. Тыр. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка «Згуртавання Беларускай Шляхты»;
- Анатоль Грыцкевіч. Беларуская шляхта Архівавана 22 ліпеня 2012. // Спадчына. (1993);
- Сапеги из Южной Африки // Белорусская деловая газета (1999);
- 1 лістапада 1992 году ў Менску адбыўся Першы (Устаноўчы) Сойм Згуртаваньня Беларускай Шляхты // Svaboda.org. (2005).