Перайсці да зместу

Зондскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зондскія астравы
Размяшчэнне
2° пд. ш. 110° у. д.HGЯO

Зо́ндскія астравы́[1] — група астравоў, частка Малайскага архіпелага. Большасць астравоў у Інданезіі (часткова тэрыторыі ў межах Малайзіі, уключае таксама Бруней і Усходні Тымор).

Абмываецца Ціхім і Індыйскім акіянам і іх ускраінным морамі. Плошча больш 1,5 млн км². Падзяляецца на Вялікія Зондскія астравы і Малыя Зондскія астравы. Найбуйнейшыя астравы: Калімантан (другі ў свеце па плошчы пасля Грэнландыі), Суматра, Сулавесі, Ява (у групе Вялікіх Зондскіх астравоў). Адносяцца да Альпійскай геасінклінальнай вобласці. Рэльеф пераважна горны, актыўны вулканізм. Вільготныя трапічныя лясы, на поўдні — мусонныя лясы і саванны. Найбольшыя гарады: Бандунг, Семаранг, Джакарта (востраў Ява), Палембанг, Медан (востраў Суматра), Банджармасін, Пантыянак (востраў Калімантан), Уджунгпаднанг, Манада (востраў Сулавесі).

  • Зо́ндскія астравы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Зо́ндские острова́ // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 234—235. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Зо́ндские острова́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 179. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.