Зоя Андрэеўна Азёрная
Зоя Андрэеўна Азёрная | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1988 |
Род дзейнасці | вучоная, урач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1973) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Зоя Андрэеўна Азёрная (1 мая 1920, с. Барадуліха, Сяміпалацінская вобласць, Казахстан — 1988) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Казахскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).
Працавала ў радзільным доме № 1 г. Сяміпалацінска (1949—1952), гарадской бальніцы № 1 г. Сяміпалацінска (1952—1961), Акцюбінскім медыцынскім інстытуце (1961—1968), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1969—1974, кафедра акушэрства і гінекалогіі, дацэнт), Саранскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1974, кафедра акушэрства і гінекалогіі, у 1974—1982 гадах — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўплыву хрому, нікелю і марганцу на здароўе жанчын, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Казахстана; гінекалагічная хірургія; фізіялогія і паталогія лактацыі; прадтаксікозныя станы; палавое выхаванне.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Новая модификация операции при опущении и выпадении женских половых органов и опыт оздоровления женщин промышленных предприятий г. Семипалатинска, страдающих этим заболеванием : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / З. А. Озерная. — Томск, 1960.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Азёрная Зоя Андрэеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 577.
- Озерная Зоя Андреевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 43.
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Алтайскай губерні
- Памерлі ў 1988 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Казахскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гінеколагі СССР
- Нарадзіліся ва Усходне-Казахстанскай вобласці