Даўжыня тулава каля 31 см, размах крылаў да 52 см. Спіна цёмна-зялёная, бруха ад тусклавата-светлага да шэра-зялёнага колеру. Голас — гучнае «клю-клю-клю».
Распаўсюджаны на значнай частцы Еўропы, Пярэдняй Азіі і Каўказа ў лісцевых і змяшаных лясах. У Беларусі даволі рэдкі гнездавальны від. Гняздуецца ў дуплах старых хворых дрэваў. Кладка з 5—9 белых яец.
Корміцца пераважна мурашкамі, якіх здабывае на зямлі або ў мурашніках.