Анатоль Максімавіч Дарафееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Максімавіч Дарафееў
Дата нараджэння

10 жніўня 1941(1941-08-10)

Месца нараджэння

Верамеева, Першамайскі сельсавет[d], Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР

Дата смерці

30 ліпеня 2010(2010-07-30) (68 гадоў)

Род дзейнасці

вучоны

Навуковая сфера

заалогія

Месца працы

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава

Узнагароды і прэміі
Медаль «За працоўныя заслугі», Беларусь

Анато́ль Максі́мавіч Дарафе́еў (10 жніўня 1941, вёска Лажаны (цяпер в. Верамеева), Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 30 ліпеня 2010) — беларускі вучоны арнітолаг, грамадскі дзеяч. Кандыдат біялагічных навук (1972), дацэнт (1974), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1964 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977—1986 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1986—1990 гг. загадчык кафедры заалогіі. У 1990—1994 гг. — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 3 1994 па 2002 г. першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з 1994 г. член навукова-кансультатыўнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь[1]. 3 2002 г. загадчык кафедры заалогіі ВДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Дарафееў займаўся даследаваннямі фаўны наземных пазваночных Беларускага Паазер'я. Вёў экалагічны дзённік, сабраў багацейшы матэрыял у 115 нататніках. Аўтар больш 120 навуковых прац па арніталогіі, тэрыялогіі, ахове прыроды, методыцы выкладання біялогіі. Рэдактар другога выдання Чырвонай кнігі, склаў энцыклапедычны даведнік «Птушкі Беларусі».

А. М. Дарафееў таксама займаўся творчасцю пісьменніка Яна Баршчэўскага, шмат зрабіў для ўшанавання на Расоншчыне яго памяці. Дарафееў адкрываў першы «Вераніцынскі фэст» у Гарадку.

Сярод апублікаваных прац:

  • Редкие и исчезающие птицы Белоруссии — Мн., 1978 (разам з М. С. Долбікам).
  • Рыбы, земнаводныя, паўзуны — Мн., 1981 (разам з В. С. Конюшкам, А. А. Ляшко).
  • Птушкі — Мн., 1983.
  • Они не должны исчезнуть: животные, растения [Текст]: кн. для ўчащихся / А. М. Дорофеев, С. Ф. Сюборова. — Минск: Народная асвета, 1987.
  • Биологический словарь школьника — Мн.: Народная асвета, 1993.
  • Высшая водная растительность озера Черново и ее изменения за 40 лет // Вестник ВГУ — №1(55), 2010 (разам з В. П. Мартыненкам, Бейнарам, Здзесевым).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дарафееў Анатоль Максімавіч // Памяць : Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 711.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]