Зялёныя кадры
Зялёныя кадры (харв.: Zeleni kadar) — назва харвацкіх дэзерціраў з аўстра-венгерскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Пасля ўцёкаў з войска з-за суровых умоў вайны і дрэннай матывацыі, яны хаваліся ў лесе і былі па-за законам. Іх налічвалася некалькі дзясяткаў тысяч і яны групаваліся на тэрыторыі Харватыі і Срэма. Часткова Зялёныя кадры карысталіся ежай і адзеннем, што давалі ім сельскія жыхары, якія сімпатызавалі ім. Аднак групоўкі таксама мелі прыбытак за кошт рабавання гандляроў і багатых фермераў.
Генерал Стэфан Саркоціч ў лютым 1918 года загадаў наладзіць кантакт з «Зялёнымі кадрамі». Да гэтага тэрмін Зялёныя кадры быў невядомы ў аўстра-венгерскай арміі. (У Расіі Зялёнымі кадрамі называлі целаахоўнікаў Імператара Расіі[1]). Бліжэй да канца вайны колькасць Зялёных кадраў складала больш за 50000 узброеных дэзерціраў у лесе[2][3][4][5].
Пасля некаторыя з іх сцвярджалі, што ўцякаючы з войска, толькі выконвалі загад генерала Бараевіча і таму не парушалі закон.
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Зялёнымі кадрамі падчас Другой сусветнай вайны называлася прамілітарыская арганізацыя мусульман баснійцаў. Полк дзейнічаў на ўсходзе Босніі, ваюючы пераважна з партызанамі-камуністамі Іосіпа Броза Ціты. На пачатку 1944 года полк быў далучаны да харвацкай 10 Гарнізоннай Брыгады. Восенню члены Зялёнай кадры перайшлі да сфарміраванай харвацка-мусульманскай 13-я горнай дывізіі СС «Ханджар».
Зноскі
- ↑ http://www.napoleon-online.de/html/ru_1812leibdragoner.html Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Istorija Jugoslavije, I. Božić, S. Ćirković, M. Ekmečić, V. Dedijer, Prosveta, Beograd 1972. — str. 399, 400
- ↑ Ethnic nationalism and the fall of empires: central Europe, Russia, and the Middle East, 1914—1923, Aviel Roshwald, Routledge, 2001.
- ↑ The national question in Yugoslavia: origins, history, politics, Ivo Banac, Cornell University Press, 1988.
- ↑ Avantgarde des Widerstands: Modellfälle militärischer Auflehnung im 19. und 20. Jahrhundert, Band 1, Richard Georg Plaschka, Böhlau Verlag Wien, 2000.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зялёныя кадры Архівавана 2 красавіка 2015.