13-я горная дывізія СС «Ханджар» (1-я харвацкая)
13-я горная дывізія СС «Ханджар» (1-я харвацкая) | |
---|---|
ням.: 13. Waffen-Gebirgs-Division der SS „Handschar“ (kroatische Nr. 1) харв.: 13. SS oružana gorska divizija "Handschar" | |
Гады існавання | 1943 — 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | рэйхсфюрару СС |
Уваходзіць у | СС |
Тып | горная пяхота |
Функцыя | вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі |
Дэвіз | Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю) |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
13-я го́рная дыві́зія СС «Ханджар» (1-я харва́цкая) — нямецкая горная пяхотная дывізія войскаў Вафен-СС, якая ваявала побач з Вермахтам, але ніколі не была яго часткай.
З сакавіка па снежань 1944 года прымала ўдзел у кампаніі супраць югаслаўскіх партызан на тэрыторыі Незалежнай дзяржавы Харватыя (сучасная тэрыторыя Харватыі і Босніі і Герцагавіны, частка Сербіі). Атрымала назву “Ханджар” у гонар мясцовага баявога нажа ці турэцкага мяча, якія малі туркі ў часы свайго панавання на адзначаных землях. Была першай ненямецкай дывізіяй СС. Была сфарміравана з баснійскіх мусульман (этнічныя баснякі) і малой часткі харватаў у якаяці салдат, афіцэрскі і падафіцэрскі склад – немцы і югаслаўскія фольксдойчэ. Дывізія дала прысягу на вернасць Адольфу Гітлеру і Харватскаму лідару Антэ Павелічу.
Дывізія змагалася ў раёне Срэма, на паўнач ад ракі Сава да паўночна-ўсходняй Босніі. Пасля моманта пераходу ракі Сава, дывізія ўсталявала “зону бяспекі” ў паўночна-ўсходняй Босніі ў раёне рэк Сава, Босна, Дрына і Спрэча. Таксама фармацыя прымала ўдзел у баях па-за межамі “зоны бяспекі”. У канцы 1944 года часткі дывізіі былі пераведзены ў раён Заграба, пасля чаго ў вялікіх аб’ёмах пачалося дэзартаванне ненямецкіх салдат і афіцэраў з дывізіі. Зімою 1944-1945 гадоў дывізія была адпраўлена ў рэгіён Баранья для змагання супраць частак Чырвонай Арміі і балгарскай арміі, якія размяшчаліся ў паўднёвай Венгрыі, пакуль з баямі не адступіла да меж Рэйха. Большая частка баснякоў вырашыла на гэтым месцы вяртацца дадому, частка вырашыла прарывацца на захад, каб здацца ў палон да заходніх саюзнікаў. Большасць з апошніх патрапіла ў брытанскі палон. Пасля чаго 38 афіцэраў дывізіі былі перададзены Югаславіі і 10 з іх пакараны смерцю.
Фарміраванне дывізіі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўварвання Германіі на тэрыторыю Югаславіі 6 красавіка 1941 года харватскі лідар ўсташаў Антэ Павеліч, які быў у эміграцыі ў Італіі, стаў Паглаўнікам (кіраўніком) Незалежнай дзяржавы Харватыя. НДХ увабрала ў сябе амаль усе землі сучаснай Харватыі (без Істрыі і часкі Далмацыі), сучаснай Босніі і Герцагавіны і частку заходніх зямель сучаснай Сербіі (Срэм). Улады НДХ, праз дзеянні ўсташскай міліцыі, адразу ж пачалі жорсткую кампанію знішчэння сербскага насельніцтва, якое апынулася ў межах новай дзяржавы.
Павеліч спрабаваў шукаць падтрымку сярод баснійскіх мусульман. Па яго загаду ў Заграбе пачалі будаваць мячэт у імя паглаўніка. Але не гледзячы на перакананні паглаўніка аб роўнасці харватаў і баснякоў, мусульмане разумелі, што роўнымі яны з харватамі не будуць. Баснякі заўважалі, што ні адзін мусульманін не займае больш-менш адказнай пасады ў новастворанай дзяржаве. Тым часам распачаліся жорсткія баі між усташамі, чэтнікамі і камуністычнымі партызанамі на тэрыторыі НДХ. Некаторыя фарміраванніі усташаў спальвалі басняцкія вёскі і жабівалі іх жыхароў, бо лічылі, што баснякі дапамагаюць чырвоным партызанам. Чэтнікі абвінавачвалі мусульман у насіллі ў адносінах сербскага насельніцтва нараўне з усташамі і здзяйснялі ў адказ насілле ў дачыненні мусульманскага насельніцтва.Невялікую абарону басняцкае насельніцтва атрымлівала ад харватскага дамабранства – рэгулярных узброенных сіл НДХ. Мясцовае басняцкае апалчэнне існавала, але было вельмі слабым у вайсковых адносінах і не магло супрацьпастваць нічога сваім супернікам. Толькі легіён Мухамеда Хаджэфендзіча, былога афіцэра арміі Югаславіі, які знаходзіўся ў горадзе Тузла, мог выконваць функцыі па абароне мясцовага мусульманскага насельніцтва. Басняцкая мусульманская эліта ў розных гарадах і мястэчках выдавала рэзалюцыі і мемарандумы, якія публічна асуджалі харватскі калабарацыяністскі ўрад у насіллі супраць сербаў. Такія мемарандумы былі прыняты ў Прыедоры (23 верасня 1941), Мостары (21 кастрычніка), Бане Луцы (12 лістапада), Біеліне (2 снежня), Тузле (11 снежня). Асабліва вылучаўся мемарандум сараеўскіх мусульман ад 12 кастрычніка 1941 года, дзе мусульмане абвінавачвалі ўсташаў у тым, што харваты пераапрануліся ў мусульманскае адзенне і пачалі збіваць цывільнае сербскае насельніцтва. Агульны сэнс мемарандумаў быў у тым, што ўсташы робяць уся магчымае, каб пасварыць сербаў і баснякоў.
Баснійскія мусульмане, як ужо было сказана, былі незадаваленыя кіруючай роляй харватаў у НДХ. Баснякам была неабходна абарона, пашырыліся ў грамадстве настроі настальгіі перыяда панавання Габсбургаў у Босніі і Герцагавіне, пашыралася прыязнае стаўленне сярод басняцкай эліты да Германіі. Гэтыя фактары падштурхоўвалі да стварэння мінімум аўтаноміі мусульман у складзе НДХ, чаму вельмі моцна працівіўся Антэ Павеліч. У лістападзе 1942 года басняцкія аўтанамісты, даведзеныя да адчаю абараніць мусульманскае насельніцтва, напісалі ліст да Адольфа Гітлера, каб той далучыў Боснію і Герцагавіну да ІІІ Рэйха.
6 снежня 1942 года рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер і галоўны афіцэр Ваффэн-СС па набору новых чальцоў обергруппэнфюрэр СС і генерал ваффэн-СС Готліб Бергер прапанавілі Гітлеру стварыць мусульманскую дывізію СС. Абедзве структуры: і Вермахт, і Ваффэн СС, былі занепакоеныя хуткім ростам партызанскага руху на тэрыторыі НДХ. Нямецкія сілы былі патрэбныя на іншых частках фронту. Нямецкія крыніцы сцвярджаюць, што на пачатак 1943 года каля 100 тыс. Мусульман было забіта і 250 тыс. чалавек стала бежанцамі. У дадатак, паўстала пагроза голада перад рэгіёнам.
Рамантычныя ўяўленні Гімлера пра баснійскіх мусульман былі значнымі ў развіцці дывізіі. Ён быў зачараваны ісламскай верай і верыў, што іслам ужо стварыў смелых салдат. Гімлер лічыў, што мусульмане будуць ідэальнымі салдатамі СС так як іслам абяцае вайскоўцам рай, калі яны загінуць у баю. Што датычыцца этнічнага паходжання баснякоў і патрабаванняў СС, то Гімлер згадзіўся з ідэяй харватскіх нацыяналістаў, што харваты, уключаючы баснякоў-мусульман, не з’яўляюцца славянамі, а чыстымі арыйцамі гатычнага ці іранскага паходжання.
Гімлер быў уражаны поспехамі басняцай пехоты ў І Сусветнай вайне. Ён імкнуўся аднавіць “старыя аўстрыйскія” традыцыі былой аўстра-венгерскай арміі шляхам стварэння басняцкай мусульманскай дывізіі СС. Афіцыйнай мэтай стварэння дывізіі было скаваць дзеянні і знішчыць партызан Іосіпа Броз Ціта, якія дзейнічалі ў раёне паўночна-усходняй Босніі. Неафіцыйнай жа мэтай стварэння фарміравання, якая канчаткова пераканала Гітлера ў неабходнасці стварэння дывізіі, была не забеспячэнне беспекі мусульманскага насельніцтва, а падтрыманне бяспекі і дабрабыту сярод этнічных немцаў, якія жылі ў рэгіёне паўночнага Срэма. Гімлер казаў, што: “Срэм – гэта жытніца Харватыі. Я спадзяюся, што нашыя нямецкія паселішчы на поўначы (Срэма) будуць у бяспецы. Я таксама спадзяюся, што землі паўднёвага Срэма будуць вызвалены басняцкай дывізіяй ад уплыва партызан Ціта, таму спадзяюся аднавіць парадак у гэтай недарэчнай дзяржаве (Харватыя) ” Фармальна Гімлер зацвердзіў праект у сярэдзіне лютага 1943 г. Камандаваць першай дывізіяй СС з прадстаўнікоў неарыйскага паходжання было даручана камандзіру 7-й горнастралковай валанцёрскай дывізіі СС “Прынц Ойген” Артуру Флепсу.
18 студзеня 1943 года Флепс прыехаў у Заграб каб распачаць перамовы з урадам НДХ. Ён сустрэўся з прадстаўніком МЗС Германіі Зігфрыдам Кашэ і міністрам замежных спраў НДХ Младэнам Лоркавічам, які прадстаўляў Павеліча на перамовах. Харвацкі паглаўнік быў згодны на фарміраванне дывізіі, але Ваффэн-СС і ўрад НДХ вельмі па рознаму бачылм прынцыпы фарміравання і кіравання дадзенай дывізіяй. Павеліч лічыў, што мусульнаская дывізія СС будзе падмуркам для барацьбы за незалежнасць баснякоў у дзяржаве НДХ. Харваты прапаноўвалі стварыць афіцэрскі корпус новай дывізіі выключна з харватаў. Але немцы не пагадзіліся. Гімлер і Флепс астаялі свае пазіцыі. Як кампраміс, дывізію вырашылі назваць харвацкай, але афіцэры павінны былі быць немцамі.
Штандартэнфюрэр СС (палкоўнік) Карл фон Крэмплер, спецыяліс па ісламу, які размаўляў па-харватску, быў прызначаны для арганізацыі дывізіі. 3 сакавіка Флепс сустрэўся з фон Крэмплерам, які працаваў з прадстаўніком урада НДХ Аліем Шулякам па фарміраванні дывізіі. Прызыў распачаўся 20 сакавіка 1943 года, калі фон Крэмплер і Шуляк пачалі 18-дзённы прызыў у 11 басняцкіх раёнах. Тым часам немцы пачалі фарміраваць штаб дывізіі ў Берліне. Камандаваць штабам прызначылі былога камандзіра 6-й горнастралковай дывізіі СС палкоўніка Герберта фон Обервурцэра.
У красавіку 1943 года муфцій Іерусалімскі Мохамед Амін аль-Хусайні быў запрошаны для дапамогі ў прызыве мусульман у дывізію і іншыя мусульманскія вайсковыя фарміраванні. Муфція суправаджаў фон Крэмпер, які крыху размаўляў па-турэцку. Муфцій лёгка пераканаў баснякоў у тым, што трэба ігнараваць дэкларацыі басняцкай эліты аб зверсвах усташаў ад 2 паловы 1941 года.
Немцы надавалі асаблівую ўвагу таму, каб аль-Хусайні прыехаў у Сараева і сам асабіста праінспектаваў і багаславіў дызівію на барацьбу. Пад час дадзенага візіта аль-Хусайні сустрэўся з некаторымі лідарамі мусульсанскага руху Босніі і завяраў, што фарміраванне дадзенай дывізіі ў інтарэсах ісламу. Муфцій сцвярджаў: “Найбольш важная мэта дадзенай дывізіі – абарона Радзімы і родных (басняцкіх валанцёраў); дывізіі павінна быць забаронена пакідаць Боснію”. Розныя крыніцы даюць розную ацэнку колькаснага складу дывізіі ў пачатку існавання баявой фармацыі. Паўлавіч сцвярджае, што 60% наяўнага складу дывізіі былі мусульманамі, а астатнія 40% былі югаслаўскімі фольксдойчэ, якія складалі афіцэрскі і падафіцэрскі корпус дывізіі. Томашэвіч лічыць, што ў дывізію было прызвана 23 200 мусульман, 2800 харватаў і большасць немцаў на пасады афіцэраў. Наогул жа колькасць дывізіі была 26 000 чалавек. Кожны батальён маў свайго батальённага імама. Праз 6 месяцаў дывізія была ўмацавана 1000 албанцаў з Косава і Санджака, якія утварылі 1ы батальён 2 палка дывізіі.
На момант заканчэння навучання дывізія ўсё яшчэ не была цалкам укамплектавана (толькі на 2/3) салдатамі, афіцэрскі корпус быў цалкам нямецкі. Спачатку дывізія была накіравана на фарміраванне ў паўднёвую Францыю, дзе пераважна знаходзілася ў вёсках дэпартаментаў Аверон і Лазер. Пасля доўгага перыяда ад пачатку фарміравання дывізія атрымала назву “Харвацкая валанцёрская дывізія СС”, або скарочана “Мусульманская дывізія”. Рашэнне фарміраваць і навучаць дывізію за межамі Босніі было насуперак парадам, дадзеным вайсковым прадстаўніком Германіі ў НДХ генералам Эдмундам фон Хорстэнау. Хутка яго прагнозы апраўдаліся.9 жніўня палкоўнік Карл-Густаў Заўберцвайг прыняў камандаванне ад Оберыурцэра.
У ноч з 16 на 17 лістапада 1943 года, пад час навучання 13й дывізіі СС у Вільфранш-де-Руэрг (паўднёвая Францыя), група антыфашыстскі настроеных салдат, узначаленая малодшымі афіцэрамі каталікамі і мусульманмі, паднямі бунт з дапамогай сапёрнага батальёна. Узначаленыя Фарыдам Джанічам, Божо Елінэкам, Ніколам Вукелічам і Лутфіём Дзіздаравічам, паўстанцы захапілі большасць нямецкага персанала ў закладнікі, а пяць нямецкіх афіцэраў былі закатаваныя, уключаючы камандзіра сапёрнага батальёна Оскара Кірхбаўма. Напэўна, паўстанцы разлічвалі на тое, што астатнія салдаты падтрымюць мяцеж і разам яны здолеюць дабрацца да войск саюзнікаў.
Паўстанне было падаўлена з дапамогай батальённага імама Халіма Малкавіча і батальённага доктара Вільфрэда Швайгера. Малкавіч сказаў салдатам 1га батальёна, што іх увялі ў зман, і каб немцы іх прабачылі, трэба выдаць кіраўнікоў паўстання. Швайгер сказаў тое ж самае ў 2м батальёне. Дзіздаравіч і Джаніч былі забітыя, Вукеліч быў схоплены, а Елінэк здолеў уцячы.
Аўтары прыводзяць розныя лічбы па колькасці ахвяр паўстання – ад 14 да 150. Дакладна вядома, што 825 чалавекі было накіравана ў Германію ў арганізацыю Тота на прымусовыя працы, 265 з іх было накіравана ў лагеры смерці. 5 салдат было пакарана смерцю. Гімлер узнагародзіў Малкавіча і Швайгера жалезнымі крыжамі ІІ класа за замірээнне паўстання.
У выніку паўстання дывізія была накіравана на далейшае фарміраванне ў горад Нойхамер (Сілезія, зараз г. Свентошув, Польшча). Тут жа дывізія атрымала сваю неафіцыйную назву “Ханджар” (ад назвы баявога нажа, які выкарыстоўваўся турэцкімі вайскоўцамі пад час стагоддзяў панавання на баснійскай зямлі). 15 лютага 1944 года дывізія была канчаткова сфарміравана і накіравалася па чыгунцы ў НДХ.
Баявы шлях дывізіі з сакавіка 1944 па травень 1945 года
[правіць | правіць зыходнік]Дывізія была сфарміравана галоўным чынам дзеля абароны тэрыторыі плошчай каля 6 тыс. км2 на паўночным усходзе Босніі ў межах НДХ. Рэгіён быў ахоплены рэкамі Сава, Босна, Дрына і Спрэча і ўключаў рэгіён Пасавіі, Семберыі і Маевіцы. Гімлер жа бачыў галоўную мэту дывізіі ў абароне фольксдойчэ ў паўночным Срэме, як ужо прыгадвалася вышэй.
Упершыню дывізія прыняла ўдзел у баях пад час аперацыі “Паказальнік дарог” з 9 па 12 сакавіка 1944 года. Мэта аперацыі была вызваліць частку Срэма ад партызан Ціта, якія ўтрымлівалі ўчастак чыгункі Заграб – Белград. Таксама партызаны дзейнічалі ў лясах вакол вёскі Босут (Срэмска Мітравіца) і ў вёсках па рацэ Сава. Як толькі дывізія ўвайшла ў дадзены раён, партызаны адыйшлі на паўднёвы усход, пазбягаючы сур’ёзных баёў. Па заканчэнню аперацыі Заўберцвайг заявіў, што было забіта 573 партызаны, захоплена ў палон 82. Аперацыя была паспяхова скончана, але як толькі дывізія адыйшла з вышэй названых лясоў, партызаны адразу ж вярнуліся на сваё месца, таму станоўчых вынікаў ад аперацыі амаль не было.
15 сакавіка 1944 года была распачата аперацыя “Сава”. Мэтай аперацыі было выбіць партызан з Семберыі (паўночны ўсход сучаснай Босніі і Герцагавіны). Заўберцвайг напісаў адкрыты ліст да салдат дывізіі: “Зараз мы дасягнулі мяжы Босніі і хутка дасягнем нашай Радзімы… Фюрэр забяспечыў вас самай лепшай зброяй. Але не толькі зброя ў руках павінна быць вашым адзіным узбраеннем. У вашых сэрцах самая галоўная зброя – вызваліць Радзіму ад ворагаў”. Заўберцвайг таксама загадаў прачытаць ліст перад часткамі, якія пераходзілі раку Сава, што вызваленне Босніі, а ў перспектыве – і Албаніі ад камуністаў было іх галоўнай мэтай. Гэта быў самы непасрэдны заклік да албанцаў, якія служылі ў 13-й дывізіі СС.
Напрыканцы аперацыі пазіцыі знаходзіліся на лініі дарогі Чэлідж – Лапарэ. Ў ноч з 17 на 18 сакавіка часткі партызанскай 16 Ваяводзінскай дывізіі і 36 Ваяводзінскай дывізіі паспрабавалі атакаваць часткі СС, але атака правалілася, было страчана партызанамі каля 200 чалавек. Пасля аперыцыі “Сава” дывізія заставалася на сваім месцы каля трох тыдняў, дабіваючы партызанскія злучэнні ў дадзеным раёне. Мусульмане не маглі дачакацца таго моманту, калі яны канчаткова пяройдуць у Боснію, але батальён выведкі пад час баёў з партызанамі 36 Ваяводзінскай дывізіі панёс значныя страты і не мог працягваць наступленне.
Аперацыя “Велікоднае яйка” распачалася 12 красавіка 1944 года з мэтай выбіць партызан 3-га корпуса пад кіраваннем Уладзіміра Паповіча з гор Маевіцы. Пад час аперацыі 27 полк дывізіі захапіў Углевіцкі вугальны басейн, неабходны для нямецкай ваеннай прамысловасці. 13 красавіка полк рапартаваў аб тым, што за дзень баёў было забіта 106 партызан, 45 было захоплена ў палон, захоплена значная колькасць зброі і вайсковага рыштунку. Тым часам 28 полк дывізіі вёў цяжкія баі вакол горада Прыбой (сучасная Сербія). Асабліва вялікія страты былі ў 1-м батальёне, які цалкам складаўся з албанцаў. Па выніку баёў партызаны адыйшлі на поўдзень па дарозе Тузла – Зворнік. Нямецкае камандаванне рапартавала аб тым, што мэты аперацыі дасягнуты, баі на некаторы час спыніліся.
1-ы батальён 28 палка дывізіі, які складаўся з албанцаў, пасля баёў каля Прыбоя быў адпраўлены на перафарміраванне ў Прышціну, дзе па загаду Гімлера быў разгорнуты ў 1-ю албанскую дывізію СС “Скандэрбег”. Такім чынам, са складу дывізіі СС “Ханджар” былі выведзены этнічныя албанцы. Таксама пад час дадзенай аперацыі былі створаныя спецыяльныя паляўнічыя атрады – ягдкамандэ. Мэтай іх было прарываць абарону партызан і дзейнічаць у варожым тыле. Атрады налічвалі да сотні чалавек. Пад час дадзенай аперацыі такімі камандамі было забіта каля 380 партызан, захоплена ў палон каля 200 толькі між 21 і 23 красавіка.
Мэтай аперацыі “Травеньскі слуп” было знішчэнне 3-га Партызанскага корпуса Ціта. Камандаванне групы армій “F” загадала 5-му горнастралковаму корпусу СС блакіраваць раку Дрына з мэтай перашкодзіць адыходу партызан у Сербію. Аперацыя “Травеньскі слуп” была адной з самых буйных аперацый ІІ Сусветнай вайны супраць партызан. Мэтай 13-й дывізіі было захапіць Тузлу і Зворнік, далей прасоўвацца на поўдзень па рацэ Дрыне і сустрэцца з іншымі фарміраваннямі немцаў. Аперацыя распачалася 25 красавіка. Спачатку мэты дывізіяй выконваліся. Але з-за рознагалоссяў у камандаванні дывізіяй між Флепсам і Заўбергцвайгам узнікла блытаніна, што прывяло да таго, што 2 батальён 28 палка захапіў горад Шэковічы. Хутка дадзенае месца было ўзята ў кальцо партызанамі, батальён пад час 12-гадзіннага бою амаль цалкам быў знішчаны.
Але, нягледзячы на страты, галоўная мэта аперацыі была выканана. Партызанскаму 3-му корпусу не далі адыйсці ў Сербію, партызаны згубілі каля 1000 чалавек толькі забітымі. 6 траўня камандаванне 5-м горнастралковым корпусам выдала загад аб спыненні аперацыі.
17–18 траўня 1944 дывізія сумесна з чэтнікамі Радавана Керавіча правяла сумесную аперацыю супраць партызан пад назвай “Ландыш”. Мэтай было знішчэнне партызанскіх злучэнняў у раёне Маевіцы. Аперацыя не дала выключна станоўчых вынікаў, бо большасць партызан з-за нескардынаванасці сіл СС і чэтнікаў здолела адыйсці ў Сербію.
Аперацыя “Ход канём” была распрацавана немцамі з мэтай захапіць у палон або забіць Ціта ў Дрвары. Але нямецкая выведка пралічылася ў сілах партызан. Супраць 16 партызанскай дывізіі паставілі 1-ы батальён 28 палка, які складаўся цалкам з маладых салдат. Таму пад час ахопу горада сіламі дывізіі партызаны нанеслі ўдар па 1-му батальёну, салдаты разбегліся, а Ціта сыйшоў разам з партызанамі. Аперацыя была правалена. Дывізія страціла 205 чалавек забітымі, 528 параненымі, 89 знікнуўшымі без звестак. Па нямецкіх падліках, партызаны страцілі каля 1,5 тыс. чалавек, немцы захапілі значныя запасы зброі і рыштунку.
Пасля правалу аперацыі новым камандзірам дывізіі быў прызначаны Дэзідэрыуш Хампель, а Заўберцвайг быў адпраўлены фарміраваць новую 9-ю харвацкую дывізію СС. 14 ліпеня 1944 года дывізія сумесна с фарміраваннямі чэтнікаў пачала аперацыю “Ліпкая папера”. Мэтай было знішчэнне аэрадрома каля горада Асмацы, што ў 26 кіламетрах ад Тузлы. Аперацыя скончылася поспехам, партызаны адступілі ў горы, было забіта 42 партызаны, аэрадром быў знішчаны.
17 жніўня Ціта аб’явіў амністыю тым, хто самастойна са зброяй пяройдзе на бок партызан. Пад час першых трох тыдняў каля 2000 чалавек са зброяй у руках перайшло на бок Ціта.
Увесь кастрычнік прайшоў у баях з 28 партызанскай дывізіяй, баснякі пастаянна неслі страты. Пад час кастрычніцкіх баёў “вызначыўся” лейтэнант Ганс Кёніг, які закатаваў 67 партызан, каб салдаты дывізіі не здаваліся ў палон.
З-за вялікіх страт і пагрозы быць цалкам знішчанай 13-я дывізія СС была далучана да 2-й танкавай арміі. Разам дзве баявыя фармацыі існавалі да студзеня 1945 года.
20 кастрычніка часткі Чырвонай арміі вызвалілі Белград. 21 кастрычніка імам Абдула Мухасілавіч падняў мяцеж сярод салдат дывізіі і перавёў іх на бок партызан. Гімлер аддаў загад раззброіць ненадзейных салдат і адправіць іх на прымусовыя працы. Дывізію адправілі на дафарміраванне ў Заграб. У дывізію мабілізавалі ўсіх баснійцаў, якія працавалі на дапаможных працах. Здолелі сабраць каля 3,4 тыс. чалавек. На пачатак лістапада 1944 года каля 55 % складу дывізіі ўжо былі немцамі, хаця на пачатку існавання 95% асабістага складу былі баснякамі. Генерал Заўберцвайг быў змешчаны з пасады камандзіры дывізіі, а прызначаны палкоўнік СС Дэзідэрыўс Хампель.
Далейшы баявы шлях дывізіі складаўся цалкам з адступленняў. 14 лістапада апошнія часткі дывізіі пакінулі Боснію. 25 лістапада дывізія пакінула Заграб і перайшла на пазіцыі на поўдзень ад возера Балатон (так званая лінія Маргарэт). Апошнюю спробу наступлення дывізія зрабіла разам з 6-й танкавай дывізіяй СС у сакавіку 1945 года ў аперацыі “Вясенняе аднаўленне”. Так як баі ўжо пачыналіся на подступах да Вены, то аперацыя мела выключна лакальны характар.
29 сакавіка савецкая 57 армія распачала наступ, атакуючы 2-ю танкавую армію. Фронт быў прарваны каля Нагібаём, што на поўдзень ад в. Балатон. Дывізія пачала адступаць на паўночны захад. 6 красавіка дывізія дасягнула мяжы Германіі, дзе заняла так званую “абарончую лінію Рэйха”. Пазіцыі былі заняты каля горада Птуй, які зараз знаходзіцца ў Славеніі. Там дывізія знаходзілася да 5 траўня 1945 года.
5 траўня рэшткі дывізіі пачалі адступаць на захад Аўстрыі. 8 траўня Хампель зачытаў загад аб тым, што ўсе жадаючыя могуць вярнуцца дадому ў Боснію. Гэтым скарысталася каля 1,4 тыс. салдат, але яны патрапілі ў рукі да партызан Ціта і амаль ўсе былі забіты. 11 траўня Хампель распачаў перамовы аб здачы дывізіі брытанцам у горадзе Санкт-Файт-ан-дер-Глян. 15 траўня большасць салдат была ўзята ў палон і накіравалася ў лагер у Рыміні, Італія. Хампель жа ў хуткім часе збег з лагера для ваеннапалонных.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Падводзячы выснову дзейнасці дывізіі СС “Ханджар” хацелася б скзаць, што гэта быў першы “нацыянальны” праект у такой нацыстскай структуры, як СС. Досвед быў удалым, бо далей пайшлі фарміравацца іншыя нацыянальныя дывізіі СС, але эфектыўнасць дывізіі была нізкая, жадання змагацца за “новую Боснію” ў баснякоў асабліване не назіралася. Як толькі пайшлі складанасці на фронце – дык адразу з мусульмане пачалі ўцякаць з дывізіі, з прызывам таксама з цягам часу рабілася ўсю цяжэй і цяжэй. Вышэй я прыводзіў ужо прыклад аб тым, што спачатку дывізія была толькі на 5% нямецкай, а на пачатак лістапада 1944 года яна стала на 55% нямецкай. ТрЭба разумець немцаў, бо на такія “эксперыменты” ў структуры Ваффэн-СС немцы пайшлі не ад добрага жыцця, а ад таго, што проста ваяваць ўжо не было салдат, таму і пачалі ўтвараць розныя нацыянальныя адзінкі.
Дывізія таксама ўвайшла ў гісторыю сваімі злачынствамі, за якія павінен быў нехта адказаць. Таму 38 сяброў дывізіі былі перададзены Югаславіі пад суд. Некаторыя скончылі жыццё самагубствам, як генерал Заўбергцвайг 20 кастрычніка 1946 года і як старэйшы лейтэнант Ганс Кёніг. З 22 па 30 жніўня 1947 года ў Сараева быў трыбунал над злачынцамі з ліку афіцэраў дывізіі.Толькі 10 чалавек былі прысуджаны да смерці, а астатнія 28 атрымалі тэрміны ад 5 гадоў знявроення. Амаль усе вязні былі вызвалены да 1952 года за выключэннем таго, хто памёр пад час знаходжання ў турме. Хампель, які пазбег трыбунала, памёт 11 студзеня 1981 года ў Аўстрыі, у Грацы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Bishop, Chris (2007). Waffen-SS Divisions, 1939–45. London: Amber Books. ISBN 1-905704-55-0.
- Bishop, Chris; Williams, Michael (2003). SS: Hell on the Western Front. St Paul: MBI Publishing. ISBN 0-7603-1402-0.
- Böhme, Kurt W. (1962). Die deutschen Kriegsgefangenen in Jugoslawien 1941–1949, Volume 1 of 'Zur Geschichte der deutschen Kriegsgefangenen des Zweiten Weltkrieges' (in German). Munich: Ernst and Werner Gieseking.
- Cohen, Philip J. (1996). Serbia’s Secret War: Propaganda and the Deceit of History. College Station, Texas: Texas A&M University Press. ISBN 0-89096-760-1.
- Hoare, Marko Attila (2007). The History of Bosnia: From the Middle Ages to the Present Day. London: Saqi. ISBN 0-86356-953-6.
- Kaltenegger, Roland (2008). Totenkopf und Edelweiss: General Artur Phleps und die südosteuropäischen Gebirgsverbände der Waffen-SS im Partisanenkampf auf dem Balkan 1942–1945 [Skull and Edelweiss :General Artur Phleps and the Southeastern European Mountain Units of the Waffen-SS in the Partisan Struggle in the Balkans 1942–1945] (in German). Graz: Ares Verlag. ISBN 978-3-902475-57-2.
- Keegan, John (1970). Waffen SS: The Asphalt Soldiers. London: Pan/Ballantine. ISBN 978-0-345-09768-2.
- Kumm, Otto (1995). Prinz Eugen: The history of the 7. SS-Mountain Division "Prinz Eugen". Winnipeg: J.J. Fedorowicz Publishing. ISBN 0-921991-29-0.
- Lepre, George (1997). Himmler’s Bosnian Division: The Waffen-SS Handschar Division 1943–1945. Atglen, Philadelphia: Schiffer Publishing. ISBN 0-7643-0134-9. This is the principal text in English on the subject, and has been cited by historians such as Mario Jareb and Charles L. Melson in scholarly texts and journals.
- Malcolm, Noel (1994). Bosnia: A Short History. New York: New York University Press. ISBN 0-8147-5520-8.
- Military Intelligence Division, United States War Department, Washington D.C. (1944-02-29). Special Series No.21, German Mountain Warfare. Carlisle, Pennsylvania: United States Army Military History Institute.
- Mousavizadeh, Nader (1996). The Black Book of Bosnia: The Consequences of Appeasement. New York: Basic Books. ISBN 0-465-09835-5.
- Pavlowitch, Stevan K. (2007). Hitler’s New Disorder: The Second World War in Yugoslavia. New York: Columbia University Press. ISBN 1-85065-895-1.
- Scherzer, Veit (2007). Ritterkreuzträger 1939–1945 Die Inhaber des Ritterkreuzes des Eisernen Kreuzes 1939 von Heer, Luftwaffe, Kriegsmarine, Waffen-SS, Volkssturm sowie mit Deutschland verbündeter Streitkräfte nach den Unterlagen des Bundesarchives (in German). Jena, Germany: Scherzers Miltaer-Verlag. ISBN 978-3-938845-17-2.
- Stein, George H. (1984). The Waffen SS: Hitler’s Elite Guard at War, 1939–45. Ithaca, New York: Cornell UP. ISBN 0-8014-9275-0.
- Tomasevich, Jozo (1975). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: The Chetniks 1. San Francisco: Stanford University Press. ISBN 0-8047-0857-6.
- Tomasevich, Jozo (2001). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: Occupation and Collaboration 2. San Francisco: Stanford University Press. ISBN 0-8047-3615-4.
- Von Seemen, Gerhard (1976). Die Ritterkreuzträger 1939–1945 : die Ritterkreuzträger sämtlicher Wehrmachtteile, Brillanten-, Schwerter- und Eichenlaubträger in der Reihenfolge der Verleihung : Anhang mit Verleihungsbestimmungen und weiteren Angaben (in German). Friedberg, Germany: Podzun-Verlag. ISBN 3-7909-0051-6.
- Williamson, Gordon (2004). The SS: Hitler’s Instrument Of Terror. St Paul: Zenith Press. ISBN 0-7603-1933-2.