Зялёныя насаджэнні
Выгляд
Зялёныя насаджэнні — сукупнасць драўняных, кустовых і травяністых раслін на пэўнай тэрыторыі. У гарадах яны выконваюць шэраг функцый, якія спрыяюць стварэнню аптымальных умоў для працы і адпачынку жыхароў горада, асноўныя з якіх — аздараўленне паветранага басейна горада і паляпшэнне яго мікраклімату. Гэтаму спрыяюць наступныя ўласцівасці зялёных насаджэнняў:
- паглынанне вуглякіслага газу і вылучэнне кіслароду падчас фотасінтэзу;
- паніжэнне тэмпературы паветра за кошт выпарэння вільгаці;
- зніжэнне ўзроўню шуму;
- зніжэнне ўзроўню забруджвання паветра пылам і газамм;
- абарона ад ветраў;
- вылучэнне раслінамі фітанцыдаў — лятучых рэчываў, якія забіваюць хваробатворныя мікробы;
- станоўчы ўплыў на нервовую сістэму чалавека.
Зялёныя насаджэнні дзеляцца на тры асноўныя катэгорыі:
- агульнага карыстання (сады, паркі, скверы, бульвары);
- абмежаванага карыстання (унутры жылых кварталаў, на тэрыторыі школ, бальніц, іншых устаноў);
- спецыяльнага прызначэння (гадавальнікі, санітарна-ахоўныя насаджэнні, могілкі і г.д.).
Норма зялёных насаджэнняў агульнага карыстання для буйных гарадоў — 21 м на аднаго чалавека, ці 2,1 гектара на 1000 чалавек
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якушина Э. И. Древесные растения в озеленении Москвы. М.: Наука, 1982. 160 с.
- Состояние и охрана окружающей среды г. Перми в 2000 г.: Справочно-информационные материалы. / Муниципальное управление по экологии и природопользованию. Пермь, 2001.