Бульвар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бульвар (фр.: boulevard) — паласа дрэвавых або кустовых насаджэнняў уздоўж гарадскіх вуліц, праспектаў і набярэжных. Як форма зялёных насаджэнняў бульвары з'явіліся ў гарадах Заходняй Еўропы ў 17-18 ст. Прызначаюцца для дэкаратыўнага ўпрыгожвання вуліц і паляпшэння іх санітарна-гігіенічнага стану, аховы будынкаў ад пылу, газу і шуму, рэгулявання руху транспарту і пешаходаў. Ствараюцца пераважна ў буйных гарадах і прамысловых цэнтрах.

Бываюць бульвары закрытыя (для транспартных патокаў) і адкрытыя (для пешаходаў), размяшчаюцца абапал ці на адным (пры недастатковай шырыні) баку вуліцы. Для стварэння бульвараў выкарыстоўваюцца прысадныя і групавыя пасадкі дрэў, жывыя агароджы, кусты і кветнікі. Найбольш прыдатныя для бульвараў газаўстойлівыя, са шчыльнай кронай дрэвавыя і кустовыя расліны (каштан, ліпа, бяроза бародаўчатая, вяз шурпаты, акацыя жоўтая).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тыпы вуліц