Зівер бек Ахмедбекаў
Зівер бек Ахмедбекаў | |
---|---|
Zivər bəy Əhmədbəyov | |
Дата нараджэння | 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1925 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя АДР СССР |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Баку, Уладзікаўказ, Шэмаха |
Найважнейшыя пабудовы | Мячэць Тэзэ Пір |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зівер бек Ахмедбекаў, (азерб.: Zivər bəy Əhmədbəyov; 1873, Шэмаха — 1925, Баку) — азербайджанскі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1902 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. З гэтага ж года па 1917 год Зівер бек працаваў у якасці архітэктара ў Бакінскай губернскай адміністрацыі, затым у Бакінскай гарадской управе. Пасля ўтварэння Азербайджанскай дэмакратычнай рэспублікі Зівер бек Ахмедбекаў становіцца галоўным архітэктарам Баку, і застаецца на гэтай пасадзе да 1922 года. Па праекце Зівер бека пабудаваны дзве буйныя Бакінскія мячэці — Блакітная мячэць і мячэць Тэзэ Пір. Пабудаваная па яго праекце мячэць Мухтарава ў пасёлку Амірджан занесена ў спіс аб'ектаў ахоўных ЮНЕСКА як гістарычны помнік. Акрамя гэтага Зівер бек Ахмедбекаў з'яўляецца аўтарам жылых дамоў ва Уладзікаўказе і будынка інстытута афтальмалогіі ў Баку.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Адна з вуліц Баку носіць імя Зівер бека Ахмедбекава.
26 мая 2011 года ў Баку адбылося адкрыццё помніка Зівер Беку Ахмедбекаву, усталяванага ў аднайменным парку каля станцыі метро Нізамі.[1].
Зноскі
- ↑ (руск.) Прэзідэнт Азербайджана прыняў удзел у адкрыцці парку Зивер бека Ахмедбекова.Day.az, 26.05.2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ANL (руск.)
- Дзве Мячэці Архітэктара Зивербека Ахмедбекова Архівавана 25 красавіка 2012. (руск.)
- Мячэць Тэзэ Пір Архівавана 25 красавіка 2012. (руск.)
- Təzəpir məscid kompleksi istifadəyə verilmişdir (азерб.)