Казакі (серыя мультфільмаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КазакіM:
укр.: Козаки
Тып мультфільма анімацыйны фільм
Жанр анімацыйная камедыя, мультфільм-прыгоды
Рэжысёр Уладзімір Дахно, Тадэвуш Паўленка
Аўтары сцэнарыя
Кампазітар Уладзімір Губа, Ігар Паклад, Барыс Буеўскі і іншыя
Аніматары Мікола Бондар, Канстанцін Чыкін, Міхаіл Цітоў, Ніна Чурылава, Аляксандр Лаўроў, Людміла Ткачыкава, Н. Усценка.
Аператар Анатоль Гаўрылаў
Гукааператар Віктар Груздзеў, Ігар Пагон і іншыя
Студыя «Київнаукфільм»
Краіна УССР
Прэм’ера 1967—1995

«Як казакі…» — серыя мультфільмаў, знятых у СССР на кінастудыі «Кіеўнавукфільм» рэжысёрам Уладзімірам Дахно. Пасля распаду СССР цыкл быў працягнуты ў незалежнай Украіне на студыях «Укранімафільм» і Baraban. Усе мультфільмы кароткаметражныя, іхняя працягласць не перавышае 20 хвілін. Паводле серыяла зроблена гульня-квэст «Як казакі Мону Лізу шукалі».

Пра мультфільм[правіць | правіць зыходнік]

З выхадам першай серыі «Як казакі кулеш варылі» ў 1967 годзе мультфільм адразу набывае вялікую папулярнасць. У сюжэтах галоўныя героі — тры казакі — трапляюць у неймаверныя прыгоды, сустракаюцца з людзьмі з розных краін і эпохаў, і нават з багамі і іншапланецянамі. Усяго створана дзевяць мультфільмаў пра казакоў.

Напачатку 2010-х гадоў студыя «Укранімафільм» пачала рыхтаваць да выпуску другі сезон серыялу «Як казакі…», прэм’ера якога адбылася 30 мая 2016 года на тэлеканале «1+1». У 2018 годзе выйшаў працяг прыгодаў казакоў — «Казакі. Вакол свету».

Галоўныя героі[правіць | правіць зыходнік]

  • Грай — хітры і разважны высокі казак.
  • Вока — маленькі, але бадзёры і ваяўнічы, мае доўгі чуб і пышныя вусы.
  • Тур — моцны, але сарамлівы і сантыментальны казак.

Спіс серыяў[правіць | правіць зыходнік]

Працяг[правіць | правіць зыходнік]

Цікавосткі[правіць | правіць зыходнік]

  • З нерэалізаванага сцэнару вядома, што Тур родам з Херсоншчыны
  • Мультсерыял быў вельмі папулярным у Іране
  • Ва ўсіх серыях прысутнічаюць аранжаванні ўкраінскіх народных песняў
  • Падчас групавога турніру Еўра 2012 украінская зборная гуляла ў групе D з супернікамі ў паслядоўнасці аналагічна «Як казакі ў футбол гулялі»: з рыцарамі (зборная Швецыі), мушкецёрамі (зборная Францыі) і джэнтэльменамі (зборная Англіі). Таксама зборная Украіны на Еўра-2012 выйграла ў шведаў 2:1 — як і ў мультфільме казакі выйгралі ў рыцараў з тым самым лікам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]