Як казакі ў футбол гулялі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Як казакі ў футбол гуляліM:
руск.: Как казаки в футбол играли
Рэжысёры
Краіна
IMDb ID 1230144

«Як казакі ў футбол гулялі»мультфільм студыі «Кіеўнавукфільм», зняты ў 1970 годзе, як другі з серыі «Усё пра казакоў».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Мультфільм пачынаецца з таго, што казакі чакаюць прыбыцця Грая, Ока і Тура з Лондана. Яны распавядаюць не толькі пра горад, а пра гульні, якую яны там пабачылі — футбол. І казацкі атрад пачынае трэніроўкі, для таго, каб атрымаць чэмпіёнскі кубак па футболе ў Англіі. Трое казакоў, якія навучылі азам футбола іншых, збіраюць каманду і вырушаюць на Захад. Дарэчы, дастаткова сімвалічным з’яўляецца тое, што яны складаюць зброю. То бок, гэта азначае тое, што патрэбна спыніць ваенныя дзеянні, а перамясціць палі бітваў на футбольнія баталіі.

Казакі гуляць у трох краінах Еўропы — першая з якіх невядомая, бо на табло пры паказе ліку асвятляецца слова «Рыцары». Больш за усе, гэта гульцы з сярэднявечнай Германіі, зыходзячы з шматлікіх намёкаў. Яны карыстаюцца своеасаблівым стылем ў гульні ў футбол — пабудова «клінам», або «кабаньяю галавою», што было традыцыйным пабудовай германскіх ваяроў. Існуе версія, што казакі гулялі шведскімі вікінгамі[1], якіх перамаглі з тым жа лікам, які быў зафіксаваны ў гульні зборнай Украіны супраць зборнай Швецыі на Еўра-2012. Таксама яны гулялі у Францыі і Англіі.

У Францыі яны гуляюць супраць Мушкецёраў у палацы, а ў Англіі матч ідзе ў Лондане, так як дажджлівае надвор’е, вежа з гадзіннікам, першы цягнік і каралева — гэта прыкметы горада Лондан. У гэтым заключаецца гумарыстычная пародыя на нацыянальныя стэрэатыпы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]