Казка пра Зорнага хлопчыка
Казка пра Зорнага хлопчыка | |
---|---|
Жанр | фільм-казка[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 129 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1983 |
IMDb | ID 0213249 |
«Казка пра Зорнага хлопчыка» — двухсерыйны тэлевізійны музычны фільм-казка па матывах твораў Оскара Уайльда. На экраны кінастужка з’явілася 6 студзеня 1984 года. Рэжысёр: Леанід Нячаеў.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Як і ранейшы фільм «Зорны хлопчык» (1957 год), «Казка пра Зорнага хлопчыка» была знята па матывах дзвюх розных казак Уайльда, «Хлопчык-зорка» і «Дзень нараджэння Інфанты». Аднак у сюжэт, у адрозненне ад першай экранізацыі, унесены больш значныя змены, у прыватнасці, дададзены навукова-фантастычныя элементы і цалкам выключаная магія.
Іншапланецяне з далёкага сузор’я даўно жывуць рацыянальным жыццём, «вызвалілі» сябе ад усялякіх пачуццяў і эмоцый, адчуваюць дзіўны ўплыў невядомай энергіі. Гэтай энергіяй аказваецца святло любові, што ідзе ад егера з планеты Зямля, які назірае за сузор’ем. Прымаецца рашэнне паслаць на Зямлю дзіця «апошняй мадэлі» — будучага чалавека з халодным сэрцам. Але, як аказалася, матчына прывязанасць да сына не згасла канчаткова, і маці кідаецца ўслед за сынам на Зямлю. У гэты момант егер, які ўсё яшчэ назірае за небам, бачыць, як з неба падае зорка, і на месцы яе падзення знаходзіць хлопчыка. Егер бярэ яго да сябе на выхаванне. Праходзіць дзесяць гадоў. Маці хлопчыка, туляючыся па зямлі ў безвыніковых пошуках, ператвараецца ў жабрачку. Хлопчык за гэты час вырастае вельмі прыгожым і здольным, але залішне самаўпэўненым (яго называюць Зорка, але зусім не з-за паходжання, пра гэта доўга час ніхто не ведае, акрамя егера і сябра егера, а з-за яскравасці яго талентаў і, вядома, дзівоснай прыгажосці). Аднойчы варажбітка кажа яму, што ён нарадзіўся пад іншым сонцам і што маці яго шукае. Нарэшце, сустрэўшыся з маці і ўбачыўшы, што яна жабрачка, Зорка адрынвае яе, а затым сыходзіць з вёскі, дзе вырас, каб знайсці сваю сапраўдную маці. Аднак нягоды шляху, а больш за ўсё — новы сябар Зоркі, вясёлы хлопчык-гарбун. Гісторыя яго жыцця без маці, у лесе, далёка ад людзей, прымушаюць Зорку па-новаму зірнуць на тое, што ён зрабіў, раскаяцца ў сваім жорсткім ўчынку і цяпер ужо шукаць хай жабрачку, але менавіта тую, што прыходзіла за ім. У рэшце рэшт хлопчык з зорак адхіляе прыгажосць каралеўскай дачккі дзеля свайго сябра-гарбуна, знаходзіць маці і нават гатовы ахвяраваць сабой, каб абараніць яе. Справядлівы кароль, даведаўшыся пра дрэнныя паводзіны інфанты, умешваецца ў тое, што адбываецца. Іншапланецяне, якія назіралі ўсё, што адбываецца з Зоркай, ужо настолькі прасякнуты жывымі сапраўднымі пачуццямі, што шчыра плачуць і радуюцца шчасліваму фіналу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971—1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2