Оскар Уайльд
Оскар Уайльд | |
---|---|
англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde |
Псеўданімы | С.3.3. і Себастьян Мельмот ( Sebastian Melmoth) |
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1854[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1900[5][1][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уільям Уальд[d][9] |
Маці | Джэйн Уальд[d][9] |
Жонка | Constance Lloyd[d] |
Дзеці | Tziano Barrionuevo[d] і Cyril Holland[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, навэліст, журналіст, дзіцячы пісьменнік, раманіст, пісьменнік, аўтар, празаік, публіцыст, эсэіст |
Гады творчасці | 1878 — цяп. час |
Кірунак | Ірацыяналізм[d] і дэкадэнцтва[d] |
Жанр | камедыя, гатычная літаратура[d], паэзія, драма, трагедыя, казка, паэма, раман, апавяданне і эсэ |
Мова твораў | французская мова і англійская |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
cmgww.com/histori… (англ.) | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
О́скар Фі́нгал О'Фла́эрці Уілс Уайльд (англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde; 16 кастрычніка 1854 — 30 лістапада 1900) — ірландскі[10] пісьменнік, паэт і крытык, адзін з самых вядомых драматургаў позняга Віктарыянскага перыяду; прадстаўнік дэкадэнцтва.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся Оскар Уайлд у сталіцы Ірландыі — Дубліне. Бацькам яго быў афтальмолаг і аталарынголаг сэр Уільям Роберт Уайльд, які займаўся таксама археалогіяй і ірландскім фальклорам. Маці — Джэйн Франчэска Уайлд (у дзявоцтве Элджы), вядомая ірландская свецкая дама.
У 1864—71 гадах навучаўся ў Каралеўскай школе Портэра (горад Эніскілен каля Дубліна). У 1874 выйграў стыпендыю на навучанне ў Оксфардскім каледжы Магдаліны на класічным аддзяленні. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт у 1879 годзе.
Па заканчэнні ўніверсітэта Оскар Уайльд перасяліўся ў Лондан. Хутка ўцягнуўся ў свецкае жыццё. Лонданскі дэндзі быў пазней асуджаны за «непрыстойныя паводзіны» (гомасексуальнасць) і пасля двух гадоў турмы і выпраўленчых работ з'ехаў у Францыю, дзе жыў у галечы пад змененым імем і прозвішчам.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у 1876. У зборніку «Вершы» (1881) блізкі да французскіх імпрэсіяністаў, імкнуўся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літаратурна-філасофскай казкі (зборнікі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр праблемы стасункаў мастацтва і рэчаіснасці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Саламея» (1893; на яе аснове напісана аднайменная опера Р. Штрауса, 1905). У камедыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур'ёзным» (абедзве паст,, 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псіхалогіі і свецкага жыцця. У кнізе эсэ «Задумы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэтызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Мастацкай ілюстрацыяй тэорыі О. Уайльда і вяршыняй яго творчасці стаў сацыяльна-філасофскі раман «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891), у якім сцвярджаў абсалютную перавагу мастацтва над жыццём і адначасова абвяргаў ідэю незалежнасці прыгажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць Оскара Уайльда нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняволення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.).
На беларускую мову паасобныя творы О. Уайльда пераклаў М. Дуброўскі.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Балада Рэдынгскай турмы / Пер. М. Дуброўскага. Мн., 1926.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сініла Г. Уайльд // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн,, 2003.
- Эллман Р. Оскар Уайльд пер англ.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Oscar Fingal O'Flahertie Wills Wilde — 2000.
- ↑ 2,0 2,1 Oscar Wilde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oscar Wilde // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118632779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Le Temps — 1900. — P. 3. — 29592 экз.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118632779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 9,0 9,1 Kindred Britain
- ↑ "Oscar Wilde". Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online. Encyclopædia Britannica Inc., 2016. Web. 13 Nov. 2016. (англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Оскар Уайльд у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Оскар Уайльд у Вікікрыніцах |
![]() |
Оскар Уайльд на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Дубліне
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Англамоўныя драматургі
- Англамоўныя паэты
- Англамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Вялікабрытаніі
- Драматургі Ірландыі
- Паэты Вялікабрытаніі
- Паэты Ірландыі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Ірландыі