Казімір Ваньковіч
Казімір Ваньковіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1 красавіка 1796 |
Смерць | не пазней за 1856 |
Род | Ваньковічы |
Бацька | Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч |
Маці | Марыяна Лускіна[d] |
Жонка | Кацярына з Любашчынскіх[d] |
Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2].
Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1].
Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2].
Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1].
Памёр да 1856 года[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:
- Юзаф-Герард-Антоні (1837). Ахрышчаны 12 верасня 1837 года ў Мінскім Траецкім касцёле[2];
- Аляксандр-Ян-Антоні (нар. 15.10.1841). Ахрышчаны 26 кастрычніка 1841 года ў Гайненскім касцёле[2];
- Вінцэнт-Каэтан-Антоні (нар. 19.07.1843). Ахрышчаны 24 ліпеня 1843 года ў Гайненскім касцёле[2].
Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Швед, В. В. Ваньковіч Казімір (Юзэфавіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ а б в г д е ё 82/52. Казімір-Антоні // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Ваньковіч Казімір (Юзэфавіч) // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- 82/52. Казімір-Антоні // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.