Станіслаў Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Ваньковіч
Род Ваньковічы
Бацька Пётр Ваньковіч
Маці Ганна з Дунін-Глушынскіх[d]
Жонка Ганна з Корсакаў[d][1]
Дзеці Ян Антоні Ваньковіч

Станіслаў Ваньковіч (польск.: Stanisław Wańkowicz; ? — ?) — ураднік і землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Пятра, войскага менскага, і Ганны з Дунін-Глушынскіх[2].

Падчашы смаленскі[2].

Набыў у 1672 годзе ў Тамаша і Кацярыны з Друцкіх-Любецкіх Цадроўскіх маёнткі Сяменькавічы і Слабодка Менскага павета. Уладальнік маёнтка Дамашы (Дамашэвічы) Менскага павета (1682)[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з дачкой менскага стражніка Крысцінай Цадроўскай, у другім — з дачкой полацкага харужага Ганнай Корсак. Дзеці[2]:

  • Казімір, памёр у дзіцячым узросце;
  • Андрэй, смяротна паранены ў бітве пад Алькенікамі ў 1700 годзе.
  • Тамаш (пам. да 1746), чашнік менскі (1704), асуджаны на баніцыю да 1706 года. Жонка Тэафіла Корсак.
  • Ян-Антоні (пам. да 1766), чашнік менскі (прывілей караля Аўгуста ІІІ ад 06.10.1744), уладальнік маёнтка Забашавічы Мінскага павета (1753). Жонка Кацярына Бруханская.
  • Эмерэнцыяна, муж гараднічы Добрынскай зямлі Міхал Равінскі.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 125. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
  2. а б в г Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 143-144. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]