Ян Антоні Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Антоні Ваньковіч
чашнік менскі[d]
з 1744

Смерць не пазней за 1766
Род Ваньковічы
Бацька Станіслаў Ваньковіч
Маці Ганна з Корсакаў[d]
Жонка Кацярына з Бруханскіх[d]
Дзеці Аляксандр Ваньковіч[d] і Матэвуш Ваньковіч[d]

Ян Антоні Ваньковіч (польск.: Jan Antoni Wańkowicz; ? — памёр да 1766[1]) — ураднік і землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Станіслава[1], падчашага смаленскага, і Ганны з Корсакаў.

Чашнік менскі па прывілеі караля Аўгуста III ад 6 кастрычніка 1744 года. Уладальнік маёнтка Забашавічы Менскага павета (1753)[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Кацярынай Бруханскай. Дзеці[1]:

  • Мацей, падчашы менскі (1762), суддзя Менскага каптуровага суда (1764), суддзя Менскага земскага суда (1765), жонка Кацярына Янішэўская.
  • Уладзіслаў, пробашч Менскага фарнага касцёла, беларускі архідыякан, канонік, кавалер ордэна Св. Станіслава.
  • Пётр, манах-бернардзінец.
  • Аляксандр, чашнік менскі, суддзя Менскага каптуровага суда (1764), уладальнік маёнтка Сяменькавічы і Слабодка Менскага павета. Жонка Соф’я Грыгаровіч.
  • Марцін, суддзя Мінскага гродскага суда, валодаў маёнткам Забашавічы (1777). Жонка Феліцыяна Іздэбская.
  • Пётр, суддзя Менскага гродскага суда. Жонка Уршуля Ілліч.
  • Себасцьян, стараста красавіцкі, лоўчы менскі (1790). Жонка Аляксандра Пясецкая.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 144-145. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]