Какістакратыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Какістакратыя (ад стар.-грэч.: κάκιστος — найгоршы) — сістэма кіравання, якая знаходзіцца ў руках найгоршых, найменш кваліфікаваных і/або найбольш несумленных грамадзян[1][2].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Слова ўтворана ад двух грэчэскіх слоў: какістас (стар.-грэч.: κάκιστος — найгоршы) і кратас (стар.-грэч.: κράτος — урад), што літаральна азначае «ўрад найгоршых»[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае ўжыванне слова сустракаецца ў казані Пола Госнальда, якое датуецца 1644 годам[4][5].

Нямецкі паэт Крыстаф Марцін Віланд бачыў у Французскай рэвалюцыі рызыку какістакратыі[6].

У сваім рамане 1829 года «Няўдачы Эльфіна» англійскі аўтар Томас Лаў Пікак тлумачыць какістакратыю як антонім да арыстакратыі, паколькі па-грэчаскі aristos (ἄριστος) азначае «выдатны»[7]. У сваіх «Успамінах пра рабства» 1838 года сенатар ЗША Уільям Гарпер параўнаў какістакратыю з анархіяй[8].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lewitt, Michael. Investing In A Kakistocracy (англ.) (13 кастрычніка 2016). Праверана 12 лістапада 2020.
  2. Robert Hartwell Fiske. The Best Words. — Marion Street Press, 2011. — С. 71. — ISBN 9781933338828.
  3. Rod L. Evans. Thingamajigs and Whatchamacallits: Unfamiliar Terms for Familiar Things. — Penguin, 2011. — С. 87. — ISBN 9781101515921.
  4. When Government Is Just the Worst (англ.). Merriam Webster (29 чэрвеня 2017). Праверана 12 лістапада 2020.
  5. Gosnold, Paul. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). University of Oxford Text Archive (9 жніўня 1644). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 26 лістапада 2020.
  6. Wieland, C. M. Betrachtungen über des Hrn. Condorcet Erklärung, was ein Bauer und Handarbeiter in Frankreich sey / Christoph Martin Wieland // Der Neue Deutsche Merkur vom Jahre 1792. — 1792. — Band 2. — S. 43.
  7. Kakistocracy (англ.). Dictionary.com. Праверана 12 лістапада 2020.
  8. William Harper. Memoir on Slavery: Read Before the Society for the Advancement of Learning, of South Carolina, at its annual meeting at Columbia, 1837. — J. S. Burges, 1838. — С. 49.