Каларада (плато)
Каларада | |
---|---|
англ.: Colorado | |
Плошча | 337 000 км² |
Плато Каларада (англ.: Colorado Plateau) — плато ў Кардыльерах Паўночнай Амерыкі, на паўднёвым захадзе ЗША. Абмежавана на ўсходзе і паўночным усходзе Скалістымі гарамі, на захадзе гарамі Сьера-Невада, на паўночным захадзе Вялікім Басейнам, на поўдні Мексіканскім нагор’ем. Плошча больш за 300 км². Вышыня 1800—2500 метраў, асобныя хрыбты вышэй за 3000 м, астанцовыя і вулканічныя масівы да 3861 м (г. Хамфрыс-Пік).
Складзена з дакембрыйскіх крышталічных парод і магутнай палеазой-мезазойскай асадкавай тоўшчы, з якой звязаны буйнейшыя радовішчы ўрана-ванадыевых руд. У палеаген-неагенавы перыяд адбылося падняцце паверхні, якое суправаджалася актыўнымі тэктанічнымі і вулканічнымі працэсамі. Рэкі інтэнсіўна праразалі плато глыбокімі каньёнамі, у тым ліку і рака Каларада. Клімат субтрапічны кантынентальны, сухі. Ападкаў 200—500 мм за год. Стэпавая і пустынная расліннасць з сукулентамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).