Перайсці да зместу

Калхідская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад Поці.

Калхідская (Рыёнская) нізіна размешчана ў Заходнім Закаўказзі, у ніжнім цячэнні рэк Рыёні і Інгуры і на ўзбярэжжы Чорнага мора, у Грузіі.

Працягласць з захаду на ўсход каля 100 км. Вышыня да 100—150 м. Уяўляе сабой алювіяльную раўніну, што займае ўпадзіну сінклінальнай будовы; магутнасць алювію антрапагену да 700 м. Мінеральныя крыніцы (Цхалтуба). Паверхня ў заходняй частцы са старарэччамі, прырэчышчавымі валамі, невысокімі пясчанымі масівамі; забалочаныя абшары. Клімат субтрапічны вільготны, з мяккай зімой, невялікімі амплітудамі тэмператур, багатымі ападкамі на працягу года (у сярэднім 1500 мм). Сярэдняя тэмпература студзеня 4,5-6 °C, жніўня 23-24 °C. Нізіну перасякаюць рэкі Рыёні, Інгуры і інш. Паблізу мора знаходзіцца возера Палеастомі. На захадзе пераважаюць балотныя ландшафты з асакова-разнатраўнай і трысняговай расліннасцю, альховымі лясамі. На прыўзнятых участках растуць шыракалістыя лясы.