Перайсці да зместу

Камароўскае балота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камароўскае балота, Камарова Балота — балотны масіў, што некалі існаваў на паўночны-захад ад Мінску (цяпер прадмесце Камароўка ў межах горада).

Пра ўзнікненне балота існуе набожнае паданне, звязанае з мінскім Свята-Мікалаеўскім манастыром. У гэтым паданні, што датуецца 1423 годам, гаворка ідзе пра нейкага юродзівага Федзьку, які стала ляжаў на цвінтары манастырскага храма. За свой назойлівы нораў ён меў мянушку Камар. Аднойчы, падпаўшы пад уплыў срэбралюбзтва, ён спакусіўся нарабаваным золатам памерлага разбойніка, які праліў нямала крыві. Федзька Камар пад покрывам ночы пайшоў з манастыра, перайшоў паўнаводную тады Свіслач і, паглыбіўшыся ў некрануты лес, паспрабаваў узяць сабе палову золата. Але ў гэты момант раскрылася зямля і паглынула юродзівага разам з мехам золата. І ў той жа час на гэтым месцы ўтварылася велізарнае балота, якое людзі называлі Камароўскім у гонар няўдалага грэшніка.[1]

На Гарадскім выгане (Камароўскім балоце) 21 жніўня 1911 годзе паводле рашэння Мінскага губернскага земства была заснаваная Мінская балотная доследная станцыя — першая навуковая ўстанова на тэрыторыі Беларусі.[2]

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 302
  2. Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 276
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.