Кампазітны ордар
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Classical_orders_from_the_Encyclopedie.png/220px-Classical_orders_from_the_Encyclopedie.png)
Кампазітны ордар — архітэктурны ордар, які узнік у Старажытным Рыме. Уяўляе сабой спалучэнне элементаў іанічнага і карынфскага ордараў — у капітэлі выкарыстоўваюцца як валюты, так і арнамент у выглядзе лісця аканта.
Першым вядомым прыкладам кампазітнага ордара з'яўляюцца паўкалоны, якімі была дэкаравана Трыўмфальная арка Ціта ў Рыме, узведзеная ў 81 годзе.