Трыўмфальная арка Ціта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Трыўмфальная арка Ціта
Трыўмфальная арка Ціта
Трыўмфальная арка Ціта
41°53′26″ пн. ш. 12°29′18″ у. д.HGЯO
Краіна Італія
Горад Рым
Дата пабудовы 81 год

Трыўмфальная арка Ціта (Рым)
Трыўмфальная арка Ціта
Трыўмфальная арка Ціта

Трыўмфальная арка Ціта (італ.: Arco di Tito) — аднапралётная арка, размешчаная на старажытнай Свяшчэннай дарозе (Via Sacra) на паўднёвым усходзе ад Рымскага форума. Пабудавана Даміцыянам неўзабаве пасля смерці Ціта ў 81 годзе н.э. у памяць пра ўзяцце Іерусаліма ў 70 годзе н.э. Паслужыла мадэллю для шматлікіх трыўмфальных арак Новага часу.

Існавала таксама іншая, трохпралётная арка Ціта, узведзеная Сенатам у 81 годзе н.э. на ўсходнім ускрайку іпадрома Цыркус Максімус.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ціт Флавій Веспасіян на квадрызе падчас трыумфу
Шэсце з трафеямі

Вышыня манумента складае 15,4 м, шырыня 13,5 м, глыбіня пралёта 4,75 м, шырыня пралёта — 5,33 м. Пабудаваны з пентэльского мармуру, які здабываецца ў Атыцы.

Паўкалоны, якімі дэкаравана арка, з'яўляюцца першым вядомым прыкладам кампазітнага ордара. У вуглах каля пралёта аркі высечаны чатыры крылатыя Вікторыі. Унутры пралёта знаходзяцца два барэльефы: шэсце з трафеямі, захопленымі ў Іерусаліме (асабліва вылучаецца менора), і імператар Ціт, які кіруе квадрыгай. Статуя Ціта на квадрызе таксама знаходзілася на вяршыні аркі, аднак да нашых дзён не захавалася. На сафіце знаходзіцца барэльеф з выявай апафеозу (здабыцця боскай сутнасці) імператара.

Рэстаўрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Карціна Каналета (Бернарда Белота), на якой адлюстраваны стан аркі ў 1744

У 1821 годзе пры Папе Піі VII Джузэпэ Валадзье правёў рэстаўрацыю аркі Ціта. Арка ў Сярэднявеччы была ўключана ў крапасную пабудову, прычым значная частка аркі ўжо да гэтага часу была знішчана. Валадзье разабраў познія муры, выявіўшы ўсе рэшткі антычнага перыяду, па якіх яму ўдалося дакладна рэканструяваць першапачатковы выгляд помніка. Гэту рэканструкцыю ён увасобіў у натуры, але пры гэтым для вылучэння сапраўдных частак пабудовы ўсе новыя ўключэнні былі пазначаны двума спосабамі. Па-першае, яны выкананы не з мармуру, як было раней, а з траверціну. Па-другое, рэстаўрацыйным дадаткам нададзены характар некаторага спрашчэння: фусты калон не маюць канелюр, а карнізныя профілі пазбаўлены парэзкі[1].

Прысвячэнні[правіць | правіць зыходнік]

Пасвячальны надпіс

Пасвячальны надпіс на атыку абвяшчае:

SENATVS
POPVLVSQVE·ROMANVS
DIVO·TITO·DIVI·VESPASIANI·F(ILIO)
VESPASIANO·AVGVSTO

«Сенат і грамадзяне Рыма (прысвячаюць або ўзвялі гэту арку) боскаму Ціту Веспасіяну Аўгусту, сыну боскага Веспасіяна»

На іншым боку ад старажытнага прысвячэння Пій VII напісаў новае:

INSIGNE · RELIGIONIS · ATQVE · ARTIS · MONVMENTVM
VETVSTATE · FATISCENS
PIVS · SEPTIMVS · PONTIFEX · MAX(IMVS)
NOVIS · OPERIBVS · PRISCVM · EXEMPLAR · IMITANTIBVS
FVLCIRI · SERVARIQVE · IVSSIT
ANNO · SACRI · PRINCIPATVS · EIVS · XXIIII

«Гэты манумент, выдатны з пазіцый як веры, так і мастацтва, атрухлеў з часам. Пій VII, вялікі пантыфік, новымі працамі па старажытных узорах загадаў умацаваць і захаваць яго. У год Свяшчэннага кіравання 24-ы»

Зноскі

  1. Подъяпольский С. С. и др. Реставрация памятников архитектуры / С. С. Подъяпольский, Г. Б. Бессонов, Л. А. Беляев. — Изд. 2-е. — М.: Стройиздат, 2001. — 288 с. — ISBN 5-274-02240-5 (в пер.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]