Кампіноская пушча
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Kampinos-mogila_1863.jpg/220px-Kampinos-mogila_1863.jpg)
Кампіно́ская пушча (польск.: Puszcza Kampinoska) — лясны масіў у Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве на паўночна-заходнім напрамку ад Варшавы. З поўначы і ўсходу пушча абмежаваная рэчышчам Віслы, на захадзе - рэчышчам ракі Бзуры і з поўдня - схіламі Ловіцка-Блонскай раўніны. Гэтая тэрыторыя займае плошчу ў 670 квадратных кіламетраў, аднак толькі каля 270 квадратных кіламетраў займае лес. У цяперашні час большую частку Кампіноскай пушчы займае аднайменны нацыянальны парк .