Перайсці да зместу

Камунітарызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камунітарызм (ад па-англійску: communitarian) — ідэалогія канца XX стагоддзя, якая імкнецца да моцнай грамадзянскай супольнасці, асновай якой з'яўляюцца мясцовыя супольнасці і неўрадавыя грамадскія арганізацыі, а не асобныя людзі. Камунітарызм выступае за бясплатную адукацыю, праграму па павышэнні маральнасці і абарону навакольнага асяроддзя. Ён жорстка ўвязвае правы асобы і правы прадпрымальнікаў з сацыяльнай адказнасцю і дапускае іх абмежаванне ў тых выпадках, калі яны падаюцца грамадствам і рэалізуюцца за кошт дзяржавы.