Перайсці да зместу

Камфоравае дрэва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камфоравае дрэва

Старажытнае камфоравае дрэва
ўзростам каля 1000 гадоў, Японія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cinnamomum camphora (L.) J.Presl

Сінонімы
Laurus camphora L.basionym

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18175
NCBI  13429
EOL  596902
GRIN  t:10578
IPNI  463336
TPL  kew-2721183

Камфоравае дрэва, камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora) — кветкавая расліна сямейства лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёнае дрэва да 50 м вышынёю і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны. Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаўтаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары.

Радзіма — Паўднёва-Усходняя трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т.л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.

Тэхнічная, дэкаратыўная, інсектыцыдная і лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».