Перайсці да зместу

Каміла Торэс Рэстрэпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каміла Торэс Рэстрэпа
ісп.: Camilo Torres Restrepo
Дата нараджэння 3 лютага 1929(1929-02-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 1966(1966-02-15)[1] (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Калумбія Калумбія
Адукацыя
Веравызнанне каталіцтва, Тэалогія вызвалення і Каталіцкая Царква[3]
Асноўныя ідэі хрысціянскі сацыялізм, тэалогія вызвалення
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, сацыёлаг, партызан, рэвалюцыянер, палітык, пісьменнік
Месца працы
Бацька Calixto Torres Umaña[d]
camilovive.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каміла Торэс Рэстрэпа (ісп.: Camilo Torres Restrepo; 3 лютага 192915 лютага 1966) — калумбійскі рымска-каталіцкі святар, сацыёлаг, прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта Калумбіі, член паўстанцкай групоўкі ELN[4]. На працягу свайго жыцця ён спрабаваў прымірыць і аб’яднаць рэвалюцыйны марксізм і каталіцызм.

Вядомы сваёй цытатай: «Калі б Ісус жыў сёння, то ён быў бы партызанам».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Багата 3 лютага 1929 года.

У канцы 30-х паступае ў каледж Nuestra Señora del Rosario de Bogotá. У 1937 Рэстрэпа пачынае выдавецтва свайго штотыднёвіка «El Puma». За крытыку выкладчыкаў яго выгналі з каледжа. У 1944 Каміла Торэс паступае ў ліцэй Сервантэса, дзе ў 1946 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра ў ліцэі. У 1954 годзе быў пасвечаны ў святары, але некалькі гадоў працягваў вучыцца ў біскупскім каталіцкім універсітэце ў Лёвэне (Бельгія). Пасля вяртання ў Калумбію адчуў сябе абавязаным актыўна дапамагаць справе рабочага класа і беднякоў. Каміла Торэс лічыў, што «для заваёвы справядлівасці для ўсяго народа хрысціяне павінны выкарыстоўваць гвалт».

Атрымаўшы месца прафесара ў Дэпартаменце сацыялогіі факультэта эканамічных навук у 1959 годзе, ён засноўвае Універсітэцкі рух грамадскага прагрэсу (ісп.: Movimiento Universitario de Promoción Comunal — MUNIPROC). Сумесна з прафесарамі і студэнтамі рэалізуе праграму грамадскай дапамогі ў бедных кварталах Багата.

У 1960 годзе сумесна з Арланда Фальсам Борда ўдзельнічае ў стварэнні факультэта сацыялогіі ў Нацыянальным універсітэце Калумбіі. У 1963-м апублікаваў сваю працу «Гвалт і сацыяльна-культурныя змены ў сельскіх абласцях Калумбіі».

У 1964 годзе ўваходзе ў камісію па вывучэнні сацыяльна-эканамічнага характару для аналізу і ацэнкі сітуацыі ў рэгіёне Маркеталіі. У складзе камісіі Каміла Торэс імкнецца перашкодзіць «аперацыі Маркеталія», якая праводзіцца калумбійскай арміяй пры тэхнічнай ваеннай падтрымцы ЗША для нападаў на арганізаваныя сялянскія атрады.

Тым часам у Калумбіі ўжо ішла грамадзянская вайна паміж урадам і левымі групоўкамі. Так як Рэстрэпа ўдзельнічаў у некалькіх студэнцкіх і палітычных рухах левага толку, то прыцягнуў да сябе ўвагу з боку ўладаў Калумбіі. Пад іх ціскам ён быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ва ўніверсітэце.

Пазней ён уступіў у шэрагі партызан Арміі Нацыянальнага Вызвалення (ELN). Рэстрэпа стаў лекарам у сваім атрадзе, прычым як цялесным, так і «духоўным», натхняючы іх са сваіх марксісцка-хрысціянскіх пазіцый. Каміла Торэс займаўся таксама навучаннем дзяцей партызан і сялян, перакладаў тэксты Мао і Леніна праводзіў набажэнствы ў «лясной царкве», дзе каля распяцця вісеў партрэт Фідэля Кастра[5].

15 лютага 1966 года Каміла Торэс гіне ў баі ў дэпартаменце Сантандэр.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1960-х Рэстрэпа праводзіў даследаванні на тэмы «Сацыяльныя наступствы ўрбанізацыі ў горадзе Багата» і «Сацыяльна-эканамічнае і сельскагаспадарчае развіцце ва ўсходнім Льянас».

У 1964 годзе на лацінаамерыканскім кангрэсе сацыёлагаў прэзентаваў сваю даследчую працу «Асіміляцыя сельскай сям’і горадам, палявое даследаванне». У гэтым жа годзе публікуе сваю працу «Сацыяльнае расслаенне ў Калумбіі спараджае дзве субкультуры», якая выклікала негатыўныя ацэнкі яго дзейнасці з боку кліру, пасля чаго Рэстрэпа афіцыйна адкліканы ад сваёй пасады памочніка вікарыя ў Веракрусе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Уругвайскі песеннік Даніэль Вільеці ў 1967 годзн напісаў песню пра Каміла Торэса, папулярызаваць чылійскім спеваком Віктарам Хара.
  • У 1970 годзе ў Дамініканскай Рэспубліцы была заснавана рэвалюцыйная група, якая ўключала ў сябе каталіцкіх святароў і студэнтаў універсітэта, — CORECATO (Comando Revolucionario Camilo Torres — Рэвалюцыйная каманда імя Каміла Торэса). Група змагалася супраць рэпрэсій урада Хаакіна Балагера.

Зноскі

  1. а б Camilo Torres Restrepo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118623389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
  4. Lenta.ru: Мир: Политика: Власти Колумбии решили помириться с Армией национального освобождения
  5. Газета «Ситуация» № 20,июль 2007, стр.3, http://avtonom.org/files/situazion/situazion20.pdf

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]