Караль Наўроцкі
Караль Наўроцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Grzegorz Berendt[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Тадэвуш Наўроцкі (польск.: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983, Гданьск) — польскі гісторык[1]. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). У 2017—2021 гадах дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску[2][3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2023 годзе скончыў аспірантуру Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым саветам у Гданьску.
У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Соймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча.
У лютым 2024 года ўключаны ў спіс асоб расшукваных Расійскай Федэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[4].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы Крыж Заслугі (2019).
- Срэбны Крыж Заслугі (2021).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Remembrance, Institute of National. Karol Nawrocki, Ph.D. (польск.). Institute of National Remembrance. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ Karol Nawrocki, PhD, reappointed as director of the Museum of the Second World War in Gdańsk | Drupal (англ.). muzeum1939.pl. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ hmong.wiki. Музей Второй мировой войны (руск.). hmong.ru. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ МВД РФ объявил в розыск мэра польского города Валбжих по уголовной статье . TACC. Праверана 17 лютага 2024.