Каралін Сегер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сара Каралін Сегер
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Sara Caroline Seger
Нарадзілася 19 сакавіка 1985
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Рост 173 см
Вага 62 кг
Пазіцыя Паўабаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Русенгорд
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
—1998 Сцяг Швецыі Гантофта
1998—2000 Сцяг Швецыі Рюдэбэк
2001—2004 Сцяг Швецыі Статэна
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2009 Сцяг Швецыі Лінчэпінг 100(15)
2010 Сцяг ЗША Філадэльфія Індэпэндэнс 21 (2)
2011 Сцяг ЗША Уэстэрн Нью-Ёрк Флэш 13 (5)
2011 Сцяг Швецыі Мальмё 7 (3)
2012 Сцяг Швецыі Цюрэсо 46 (11)
2014—2016 Сцяг Францыі ПСЖ 37 (8)
2016—2017 Сцяг Францыі Ліён 18 (0)
2017- Сцяг Швецыі Русенгорд 67 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005— Сцяг Швецыі Швецыя 163 (23)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Каралін Сегер (шведск.: Sara Caroline Seger; нар. 19 сакавіка 1985) — шведская футбалістка, паўабаронца Русенгорд і жаночай зборнай Швецыі па футболе. У 2009 і 2019 гадах стала найлепшай шведскай футбалісткай[2].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Сегер у кастрычніку 2007

Сегер з 2005 па 2009 гады выступала ў складзе футбольнага клуба «Лінчэпінг». У клубе футбалістка стала капітанам каманды. За ўсе сезоны, праведзеныя Сегер у камандзе, «Лінчэпінг» не апускаўся ніжэй за чацвёртае месца ў «Дамалсвенскане». Найлепшымі вынікамі клуба сталі чэмпіёнства ў сезоне 2009 года і другое месца ў сезоне 2008 года[3].

У снежні 2009 года Сегер падпісала трохгадовы кантракт з амерыканскім клубам «Філадэльфія Індэпендэнс». Яе першы сезон у складзе новай каманды стартаваў у красавіку 2010 года[4]. У 2011 годзе Сегер перайшла ў іншы амерыканскі клуб «Вестэрн Нью-Ёрк Флэш».

У гэтым жа годзе футбалістка вяртаецца ў Швецыю — пераходзіць у склад клуба «Мальмё». У 2012 годзе перайшла ў ФК «Цюрэсо».

Сегер ажыццявіла свой пераход у французскі ПСЖ у чэрвені 2014 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Гэты трансфер ажыццявіўся пасля таго, калі «Цюрэсо» пакінуў вышэйшую лігу і вызваліў ўсіх сваіх гульцоў[5].

2 ліпеня 2016 года французскі Ліён абвясціў аб падпісанні Сегер [6]. З ім Сегер у сезоне 2016/17 выйграла Жаночы дывізіён 1, жаночы Кубак Францыі і Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын [7].

У 2017 годзе Сегер вярнулася ў Швецыю, далучыўшыся да Русенгорд ў лізе Дамалсвенскане.

У зборнай[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе ў складзе зборнай Швецыі стала срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Індывідуальныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшая футбалістка Швецыі: 2008/09, 2018/19.

Лінчэпінг[правіць | правіць зыходнік]

Уэстэрн Нью-Ёрк Флэш[правіць | правіць зыходнік]

Мальмё[правіць | правіць зыходнік]

Цюрэсо[правіць | правіць зыходнік]

Ліён[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Швецыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Seger, Sara Caroline // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
  2. Diamantbollen (шведск.)(недаступная спасылка). Swedish Football Association. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2011. Праверана 17 December 2011.
  3. Damallsvenskan/Historik
  4. Caroline Seger Officially Signs 3 Year Contract During Visit to Philadelphia | Philadelphia Independence(недаступная спасылка). Wpsphillyindependence.com (30 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2010. Праверана 14 студзеня 2011.
  5. "Seger signs for Paris Saint-Germain" [французская]. Paris Saint-Germain F.C. 5 June 2014. Архівавана з арыгінала 29 сакавіка 2016. Праверана 11 June 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2016. Праверана 29 сакавіка 2021.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2016. Праверана 29 сакавіка 2021.
  6. "Mercato : Cinq nouvelles joueuses rejoignent l'OL Féminin" [французская]. Olympique Lyonnais. 2 July 2016. Праверана 27 September 2016. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2016. Праверана 29 сакавіка 2021.
  7. Summary - Feminine Division 1 - France - Results, fixtures, tables and news - Women Soccerway. uk.women.soccerway.com. Праверана 16 чэрвеня 2019.