Каруская бітва
Каруская бітва | |||
---|---|---|---|
Праціўнікі | |||
|
|||
Каруская бітва адбылася 16 лютага 1270 года паміж войскамі ВКЛ і Лівоніі каля в. Карусе (на захадзе Эстоніі) і на лёдзе праліва Муху ў Балтыйскім моры, калі літоўскае войска вярталася з нападу на востраў Саарэма. Яму заступіла шлях лівонскае войска, у склад якога ўваходзілі сілы Лівонскага ордэна, дорпацкага і леальскага біскупаў, мясцовае сялянскае апалчэнне (агульны камандзір — магістр Лівонскага ордэна Ота фон Лютэнберг), сілы дацкага каралеўскага намесніка ў Таліне Зіферыты.
Лівонскія рыцары ў цэнтры клінам урэзаліся ва ўмацаваны санямі строй літоўцаў. Дацкае войска на правым флангу і біскупскае на левым адсталі. Гэта дазволіла літоўцам разбіць асноўныя сілы праціўніка. Калі падышлі сілы біскупаў, бітва аднавілася, але іх войскі таксама былі разбіты.
Літоўцы збераглі здабычу, але страцілі каля 1600 чал. У бітве загінулі магістр Лівонскага ордэна, 52 рыцары, 600 радавых воінаў-немцаў, вялікая колькасць апалчэнцаў.
Каруская бітва лічыцца трэцяй па значнасці перамогай войска ВКЛ, атрыманай у XIII стагоддзі над нямецкімі рыцарамі: пасля Саўлескай бітвы (1236) і бітвы на Дурбе (1260).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.