Карыфей
Выгляд
Карыфе́й (грэч. κορυφαῖος) — у антычнай драме кіраўнік хору.
На ранняй стадыі трагедыя пачыналася з выхаду на архестру хору на чале з карыфеем — парода. Карыфею належаў уступны рэчытатыў ва ўрачыстых анапестах.
Карыфей ажыццяўляў кантакт паміж акцёрамі і хорам, ён дзвюма-трыма вершамі падводзіў вынік пачутаму маналогу, ці паведамляў пра прыход новага персанажа, ці наказваў таго, што пакідаў сцэну.
Пасля гэты тэрмін стаў выкарыстоўвацца для абазначэння людзей, якія дамагліся выдатных поспехаў у сваёй справе, часцей за ўсё ў мастацтве ці навуцы.
У балеце — танцуючы наперадзе кардэбалета, саліруючы танцор (танцоўшчыца).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Н. Ярхо «Семь дней в афинском театре Диониса». Москва, Лабиринт, 2004.-360 с.