Анапест
Ана́пест (грэч. ἀνάπαιστος — адлюстраваны назад, адваротны дактылю; меней распаўсюджаны націск анапе́ст, адпаведнае ням.: Anapä́st) — трохскладовы вершаваны памер.
У антычнай квантытатыўнай метрыцы — метр, стапа якога складаецца з двух кароткіх і аднаго доўгага склада.
У новаеўрапейскай сілаба-танічнай метрыцы анапестам называецца метр, стапа якога складаецца з двух ненаціскных і аднаго націскнога склада.
Анапест у беларускай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
Анапест, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапестычным метрам карысталіся Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і іншыя паэты. Прыклад з Янкі Купалы:
Не кляні́це мяне́,
Што так сму́тна пяю́.
Іншыя трохскладовыя памеры[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Анапест // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.