Кардэбалет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кардэбалет (фр.: corps de ballet) — ансамбль танцоўшчыкаў і танцоўшчыц, якія выконваюць у балеце, оперы, аперэце, мюзікле масавыя танцавальныя нумары. Па сваёй функцыі кардэбалет падобны да хору ў оперы. Саліруючы артыст, які вядзе танец, называецца «карыфей», вакол яго групуецца кардэбалет. Мастацтва кардэбалета патрабуе групавой зладжанасці і дакладнасці рухаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.69