Перайсці да зместу

Касмала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касмала
руск. Касмала
Вусце
Вусце
Характарыстыка
Даўжыня 119 км
Басейн 2 550 км²
Вадацёк
Выток Селязнёво-Бароўскае возера
 • Месцазнаходжанне на поўдзень ад с. Падстэпнае
 • Каардынаты 52°55′20″ пн. ш. 82°03′42″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Месцазнаходжанне 3343 км па левым беразе, п. Касмала
 • Каардынаты 53°29′00″ пн. ш. 83°15′50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Алтайскі край
Раёны Рабрыхінскі раён, Паўлаўскі раён
Код у ДВР 13010200512115200001533
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касмала́ (руск.: Касмала́) — рака ў Алтайскім краі, левы прыток Обі.

Бярэ свой пачатак на забалочаным водападзеле на поўдзень ад вёскі Падстэпнае Рабрыхінскага раёна. Упадае ў пратоку Обі — Ціхую ў Паўлаўскім раёне Алтайскага края. Даўжыня ракі 119 км, плошча вадазбору 2550 км².

Вадазбор раўнінны, на Прыобскім плато. Даліна размешчана ў лагчыне старажытнага сцёку, у Касмалінскім істужачным бары. Пойма акумулюе значную частку адталых вод. Касмала зарэгулявана двума вадасховішчамі — у сяле Рабрыха (аб’ём каля 1 млн м³) і ў сяле Паўлаўск (2 млн м³), якія выкарыстоўваюцца для рыбаразвядзення, арашэння, адпачынку насельніцтва.

Разводдзе пачынаецца з пачатку красавіка і доўжыцца да сярэдзіны-канца мая. Максімальны ўздым узроўню вады 2-3,5 м, павялічваецца ад вытоку да вусця. Дажджавыя паводкі рэдкія і нязначныя. Улетку ў вярхоўі (да сяла Рабрыха) Касмала перасыхае, узімку ў верхнім і сярэднім цячэнні перамярзае, наледзі да 2 м. Ледастаў ад пачатку лістапада да сярэдзіны красавіка, таўшчыня лёду 1—1,2 м.